Бацька Юліі Рымашэўскай падаў заяву ў суд Мінска і пракуратуру
24.12.2010 11:46
—
Новости Общества
|
Валерый Дранчук, бацька Нагадаем, Рымашэўская была затрымана 20 снежня прыблізна ў 2.00 у перадвыбарным штабе Уладзіміра Някляева па адрасе: вуліца Няміга, 42. 20 снежня суд Першамайскага раёна Мінска прыгаварыў яе да адміністрацыйнага арышту на 13 сутак. Суд абвінаваціў яе ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, нягледзячы на тое што падчас акцыі яна пастаянна знаходзілася ў У сваёй заяве Валерый Дранчук зазначае, што 19–20 снежня яго дачка выконвала свае службовыя абавязкі як журналіст. Апрача таго, свае службовыя абавязкі яна выконвала ў перадвыбарным штабе Уладзіміра Някляева, які не пакідала з 18.30 19 снежня прыкладна да 2.00 20 снежня, калі была арыштавана ў гэтым жа памяшканні. У заяве Валерый Дранчук зазначыў, што ў судзе Першамайскага раёна, дзе разглядалася адміністрацыйная справа, Рымашэўская падрабязна паведаміла пра тое, што яна не брала ўдзел у мірнай дэманстрацыі, выконвала свае службовыя абавязкі ў штабе Някляева і што гэтыя паказанні могуць пацвердзіць дзесяткі журналістаў, якія знаходзіліся побач з ёй у штабе, а таксама супрацоўнікі брыгады хуткай дапамогі, якія прыбывалі ў штаб для аказання дапамогі збітаму Някляеву. «Супрацоўнік пракуратуры Першамайскага раёна, які прымаў заяву, пагадзіўся з высновамі Валерыя Дранчука і паведаміў, што 24 снежня будзе прызначаны адказны за разгляд гэтай заявы супрацоўнік пракуратуры. Таксама прадстаўнік пракуратуры выказаў меркаванне, што арышт Юліі Рымашэўскай з’яўляецца памылкай суддзі з прычыны вялікага наплыву адміністрацыйных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў, і выказаў упэўненасць у тым, што ў самы хуткі час пракуратура адновіць законнасць», — зазначыў Цімафей Дранчук. Пра папярэднія вынікі праверкі заявы будзе вядома 24 снежня. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валерый Дранчук, бацька прэс-сакратара Уладзіміра Някляева Юліі Рымашэўскай, вечарам 23 снежня перадаў заяву аб незаконнасці пастановы суда Першамайскага раёна... |
|