Карэспандэнтка «Белсату» і 12 сукамерніц абвясцілі галадоўку. 21.by

Карэспандэнтка «Белсату» і 12 сукамерніц абвясцілі галадоўку

24.12.2010 17:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

daylife.com

Карэспандэнт тэлеканала «Белсат» Таццяна Бублікава абвясціла галадоўку ў СІЗА Мінскага раёна, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Аб тым, што Бублікава, а таксама іншыя арыштаваныя, якія сядзяць разам з ёй у камеры СІЗА, абвясцілі галадоўку, паведаміла адвакат Ларыса Атаманчук, якая сустракалася са сваёй падабароннай увечары 23 снежня.

Паводле слоў Атаманчук, нагодай для абвяшчэння галадоўкі стала перанаселенасць камеры, у якой замест васьмі чалавек сядзяць ужо 13.

Прэс-служба БАЖ нагадвае, што Бублікаву асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у масавай акцыі пратэсту 19 снежня, нягледзячы на тое, што яна прызнала сваю віну і выказала згоду на ўплату штрафу.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нагодай для абвяшчэння галадоўкі стала перанаселенасць камеры, у якой замест васьмі чалавек сядзяць ужо 13.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика