Дзіцячы “цуд на Каляды” – у касцёле Святога Роха і TUT
25.12.2010 17:45
—
Новости Общества
|
Дзіцячы “цуд на Каляды” – у касцёле Святога Роха і TUT 25 снежня раніцай TUT.BY вёў жывую трансляцыю з мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха), дзе адбылася святочная імша з нагоды свята Божага Нараджэння. Ранішняя імша ў касцёле Святога Роха традыцыйна лічыцца “дзіцячай”. Усе першыя шэрагі лавак “рэзервуюць” для дзетак, і ў часе гадзіннай службы святар абавязкова знаходзіць час на нефармальную размову з маленькімі парафіянамі. Ёсць у касцёла свая прыгожая традыцыя: штогод у часе Адвэнту (чатырох тыдняў посту, што папярэднічаюць святу) дзеці прыносяць Езусу “на дзень нараджэння” свае падарункі — добрыя ўчынкі, апісаныя на самаробных паштоўках і ёлачных упрыгожваннях. Звычайна іх складаюць у касцёле ў адмысловы калядны куфэрак альбо вешаюць на ялінку, якая стаіць непадалёк ад алтара. А старэйшыя дзеткі, якія ходзяць у касцёльную школку і займаюцца ў хоры, увесь гэты час з дапамогай “законных сясцёр” - манашак рэпетуюць калядны спектакль, які паказваюць пасля гадзіннай імшы. Звычайна ставіцца класічны біблейскі сюжэт пра нараджэнне Божага Сына, а потым спяваюць радасныя калядныя песні. Усіх, хто хоча ненадоўга забыцца на пабытовую мітусню і ўзгадаць пра вечныя і светлыя каштоўнасці, запрашаем паглядзець відэазапіс незвычайнай трансляцыі! Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 снежня раніцай TUT.BY вёў жывую трансляцыю з мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха), дзе адбылася святочная імша з нагоды свята Божага Нараджэння. ...
|
|