Мінскі заапарк папоўніў калекцыю рэптылій. 21.by

Мінскі заапарк папоўніў калекцыю рэптылій

28.12.2010 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведаміла БелаПАН метадыст асветніцкага аддзела Мінскага заапарку Аксана Багавец, заапарк набыў 30 відаў рэптылій, якія жывуць у Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы: 15 яшчарак і 25 змей.

У іх ліку — зялёны драўняны і мадагаскарскі пітоны, тыгравыя пітоны, персідскія полазы, барадатыя агамы (від яшчарак). Амаль усе жывёлы — у парах, і ў заапарку спадзяюцца на атрыманне патомства.

Багавец адзначыла, што рэптыліі прыехалі з Маскоўскага заапарку і цяпер знаходзяцца ў каранцінных памяшканнях. Мяркуецца, што да лета яны будуць выстаўленыя на агляд публікі ў тэрарыум заапарку.

Цяпер наведвальнікі Мінскага заапарку могуць назіраць прыкладна за дзвюма тысячамі жывёл больш чым 300 відаў. У іх ліку больш за 110 экзэмпляраў рэптылій больш чым 60 відаў. Калекцыя заапарку ўвесь час папаўняецца. Сёлета заапарк набыў двух вярблюдаў і пяць марскіх коцікаў, а таксама плямістых гінет і лугавых сабачкаў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміла БелаПАН метадыст асветніцкага аддзела Мінскага заапарку Аксана Багавец, заапарк набыў 30 відаў рэптылій, якія жывуць у Паўднёвай і Паўночнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика