Іх ужо 25
28.12.2010 01:01
—
Новости Общества
|
Колькасць падазроных па крымінальнай справе аб масавыя беспарадках у Мінску ўзрасла з 23 да 25, паведамляюць праваабаронцы.
Паводле звестак праваабарончага рэсурсу spring96.org, у спіс падазроных уключаныя ўдзельнікі акцыі 19 снежня Дзмітрый Новік і Мікіта Ліхавід. Апошні адбываеДа гэтага Крымінальная справа распачатая следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па частках 1 і 2 артыкула 293 КК (масавыя беспарадкі). Паводле часткі 1 гэтага артыкула, «арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся насіллем над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады», караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў. Паводле часткі 2, «удзел у масавых беспарадках, які выразіўся ў непасрэдным учыненні дзеянняў, названых у частцы першай гэтага ж артыкула», караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў. У ліку падазроных сем Астатнія 18 падазроных па справе — прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў, грамадскія актывісты, журналісты і былы супрацоўнік міліцыі: — Аляксандр Арастовіч, давераная асоба Статкевіча; — Дзмітрый Бандарэнка, давераная асоба Саннікава; — Сяргей Вазняк, давераная асоба Някляева; — Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік штаба Някляева; — Аляксандр Класкоўскі, былы супрацоўнік міліцыі; — Уладзімір Кобец, кіраўнік штаба Саннікава; — Алег Корбан, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука; — Анатоль Лябедзька, давераная асоба Раманчука; — Мікіта Ліхавід, удзельнік акцыі; — Сяргей Марцалеў, кіраўнік выбарчага штаба Статкевіча; — Дзмітрый Новік, удзельнік акцыі; — Аляксандр Атрошчанкаў, — Анатоль Паўлаў, кіраўнік выбарчага штаба Раманчука; — Анастасія Палажанка, намеснік старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт»; — Наталля Радзіна, рэдактар — Павел Севярынец, кіраўнік выбарчага штаба Рымашэўскага; — Аляксандр Фядута, давераная асоба Някляева; — Ірына Халіп, карэспандэнт расійскай «Новой газеты», жонка Андрэя Саннікава. На працягу 10 сутак з моманту затрымання ім павінны прад’явіць абвінавачанне ці адпусціць іх. Дагэтуль нічога не вядома пра стан Уладзіміра Някляева. Вядомыя дзеячы культуры, а таксама жонка Някляева Вольга 27 снежня перадалі заяву ў Генеральную пракуратуру з патрабаваннем паказаць людзям былога кандыдата ў прэзідэнты. Пад заявай падпісаліся пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт Сяргей Законнікаў, рэжысёр Уладзімір Колас. Выступаючы перад журналістамі, Уладзімір Арлоў адзначыў, што да Някляева дагэтуль не дапусцілі адваката. «Ходзяць чуткі, што Някляеў памёр. Гэта нас вельмі трывожыць, таму мы патрабуем ад пракуратуры і Камітэта дзяржбяспекі паказаць нам паэта, паведаміць, жывы ён ці не», — сказаў Арлоў. Сяргей Законнікаў падкрэсліў, што не памятае за ўсё сваё жыццё «такога цынічнага абыходжання з пісьменнікамі». «Нават у часы Сталіна арыштаваныя пісьменнікі і паэты маглі чытаць газеты, дасылаць лісты, і ўсім было вядома, што з імі здарылася. Цяпер мы не ведаем, у якім стане знаходзіцца Уладзімір Някляеў», — адзначыў ён. Аналагічная заява было перададзеная раніцай 27 снежня ў КДБ. Раней з патрабаваннем прыняцця неадкладных мер па вызваленні Някляева выступілі вядомыя расійскія і беларускія пісьменнікі, Саюз пісьменнікаў Масквы, Міжнародны, Беларускі, Польскі Някляеў быў моцна збіты супрацоўнікамі войскаў спецыяльнага прызначэння ў Мінску вечарам 19 снежня і дастаўлены ў бальніцу хуткай дапамогі, адкуль яго выкралі невядомыя. З тых часоў палітыка і паэта ніхто не бачыў. Адвакат Някляева Тамара Сідарэнка ўвесь папярэдні тыдзень беспаспяхова спрабавала сустрэцца са сваім падабаронным у следчым ізалятары КДБ. Яна перакананая, што яе мэтанакіравана не пускаюць да Някляева. 27 снежня тэлефон Сідарэнкі быў адключаны. Паводле паведамлення сайта charter97.org, у панядзелак супрацоўнікі КДБ правялі вобыскі ў кватэрах Дзмітрыя Бандарэнкі, Уладзіміра Кобеца, а таксама старэйшага сына Андрэя Саннікава Канстанціна.
|
|