Заўтра будзе вырашацца лёс тых, хто сядзіць у СІЗА КДБ. 21.by

Заўтра будзе вырашацца лёс тых, хто сядзіць у СІЗА КДБ

29.12.2010 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

29 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска плануецца разгляд скаргаў адвакатаў экс-кандыдатаў у прэзідэнты на змену затрыманым меры стрымання.

Як паведаміў Алег Працэнка, адвакат Віталя Рымашэўскага, разгляд яго скаргі будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Паводле інфармацыі адваката, у той жа дзень суд плануе разгледзець і скаргі яго калег, якія абараняюць правы іншых затрыманых палітыкаў. «Гэта практычна супадае з часам заканчэння тэрміну затрымання — 10 дзён. Пасля заканчэння гэтага тэрміну нашым падабаронным павінны або выставіць абвінавачанне, або адпусціць, або змяніць меру стрымання», — зазначыў Працэнка.

Адвакат таксама паведаміў, што 27 снежня змог, нарэшце, убачыць свайго падабароннага — яго пусцілі на допыт экс-кандыдата ў прэзідэнты. «Рымашэўскі адчувае сябе добра і бадзёра, хаця крыху прастыў», — сказаў ён.

Паводле слоў Працэнкі, у сувязі з чэрапна-мазгавой траўмай, якую палітык атрымаў падчас акцыі 19 снежня, яму далі магчымасць прайсці дадатковае медыцынскае абследаванне. «Да яго прыходзілі медыкі, агледзелі яго, сказалі, што ніякіх сур’ёзных наступстваў траўмы няма», — сказаў адвакат.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Пульша, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска плануецца разгляд скаргаў адвакатаў экс-кандыдатаў у прэзідэнты на змену затрыманым меры стрымання.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика