Створаны Камітэт «Вызваленне». 21.by

Створаны Камітэт «Вызваленне»

01.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сваякі арыштаваных па крымінальнай справе за падзеі 19 снежня ў Мінску стварылі грамадскі камітэт «Вызваленне». Іх першым супольным крокам стаў супольны зварот да кіраўніцтва Расеі, краін ЕС і ЗША з заклікам паспрыяць вызваленню палітвязняў.

З ініцыятывай аб’яднацца ў камітэт выступіла Вольга Бандарэнка, жонка зняволенага Змітра Бандарэнкі. Сваякі 25 арыштаваных маюць трымацца разам.

У камітэт «Вызваленне» ўвайшлі жонкі, бацькі і дзеці зняволеных кандыдатаў ды шараговых дэманстрантаў.

Грамадскі камітэт рыхтуе таксама лісты да Папы, а таксама ў Міжнародны Чырвоны крыж, каб гэтая арганізацыя паспрыяла медычнай дапамозе палітвязням. Сваякі ў роспачы ад таго, што многім вязням, паводле іхнай інфармацыі, у медычнай дапамозе адмаўлялі. Людзі лічаць гэта парушэннем міжнародных нормаў аба забароне катаванняў.

«Сёння яны ўваліліся да нас, а заўтра яны ўваляцца да вас. 19 снежня адбыліся не выбары — 19 снежня здарыўся пераварот і абрынулася заканадаўства. На гэтых выбарах не перамог ніхто з кандыдатаў, а перамог спецназ. Калі мы нічога не зробім, будзем на ўсё глядзець моўчкі, то нас чакае змрок», — кажа тата Ірыны Халіп Уладзімір.

Падзяліцца навіной: 
Паводле радыё «Свабода»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жонкі, бацькі, сёстры палітвязняў звярнуліся да кіраўніцтва Расеі, ЕС і ЗША з заклікам уратаваць людзей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика