«Рэпарцёры без межаў»: вярніце газетам камп'ютары
05.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» асудзіла ўзмацненне рэпрэсій супраць беларускіх журналістаў. У заяве гаворыцца пра ператрусы, якія правёў КДБ у рэдакцыях газеты «Наша Ніва», тэлеканала «Белсат» і «Еўрарадыё», а таксама ў журналістаў. У выніку былі канфіскаваныя камп’ютары, дыктафоны, фота- і відэакамеры. Разам з тым офіс «Белсата» аказаўся пустым, паколькі супрацоўнікі загадзя «перавезлі абсталяванне ў іншае месца». «Рэпарцёры без межаў» зазначаюць, што 28 снежня прайшоў вобыск у кватэры рэдактара сайта charter97.org Наталлі Радзінай, якая знаходзіцца пад арыштам. «Гэтыя рэйды і праведзенае раней затрыманне прыкладна 30 журналістаў даюць падставы меркаваць, што ўрад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі спрабуе перакрыць усе каналы сувязі і спыніць усе віды крытыкі», — гаворыцца ў заяве. «Рэпарцёры без межаў» заклікаюць урады краін — членаў ЕС і Расіі, а таксама міжнародныя арганізацыі «жорстка адрэагаваць», каб «прадухіліць яшчэ большыя рэпрэсіі Лукашэнкі ў адносінах да СМІ». 22 снежня Падзяліцца навіной:
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» асудзіла ўзмацненне рэпрэсій супраць беларускіх журналістаў. У заяве гаворыцца пра ператрусы,...
|
|