На Акрэсціна ўтойвалі сапраўдную колькасць затрыманых
05.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
3 студзеня, выйшлі на волю ўдзельнікі акцыі пратэсту, якім суды вынеслі пакаранні ў выглядзе 15 сутак адміністратыўнага арышту. Пры вызваленні з цэнтру ізаляцыі прававапарушальнікаў высветлілася, што адміністрацыя ўстановы ўтойвала сапраўдную колькасць арыштаваных, якія там утрымліваліся 15 сутак . Так, згодна са спісамі, прадстаўленымі ў ЦІП, сёння павінны былі выйсці 28 чалавек, на самой справе адміністратыўна арыштаваных на дадзены тэрмін і вызваленых аказалася 45.Першая група ў колькасці 16 чалавек была адпушчана з самога цэнтру ізаляцыі ўсярэдзіне дня, астатнія арыштаваныя вывозіліся арганізавана на адным аўтазаку і 2 уазіках ужо бліжэй да вечара, і людзі, якія сабраліся сустрэць сваіх блізкіх і сяброў, не замаглі гэта зрабіць, а вымушаны былі шукаць вызваленых па горадзе. У Жодзіна з ізалятару сёння былі вызвалены 103 чалавекі. Сустрэць блізкім і сябрам вызваленых таксама ўдалося не ўсім. Адміністрацыя ізалятару арганізавала дастаўку людзей у Мінск, але калі адзін аўтобус спыніўся і высадзіў «арыштантаў» каля станцыі метро «Усход», дзе іх чакалі родныя і валанцёры, то другі аўтобус там не спыніўся і павёз людзей у невядомым накірунку, відаць, падалей ад месцаў, дзе вызваленых маглі чакаць. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 студзеня па спісах павінны былі выйсці 28 чалавек, а выпусцілі 45
|
|