Сваякоў вязняў СІЗА КДБ прыняў папскі нунцый. 21.by

Сваякоў вязняў СІЗА КДБ прыняў папскі нунцый

12.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Актывісткі грамадзянскай ініцыятывы «Вызваленьне», якую заснавалі сваякі новых беларускіх палітвязьняў, сустрэліся з апостальскім нунцыем арцыбіскупам Марцінам Відавічам.

Дыпляматычнаму прадстаўніку Ватыкану яны перадалі зварот да папы рымскага з просьбай аб малітве і спрыяньні ў справе вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі.

Да арцыбіскупа Марціна Відавіча сваякі зьняволеных патрапілі з другой спробы. На пачатку сустрэчы высьветлілі непаразуменьні, якія здарыліся з тэхнічных прычын, а затым адбылася працяглая гутарка, паведаміла адна з удзельніц сустрэчы, жонка зьняволенага Зьмітра Бандарэнкі Вольга:

«Мы гутарылі каля дзьвюх гадзін, і гэта была вельмі добрая гутарка. Мы распавялі пра ўсе праблемы, зь якімі сутыкнуліся. Я, праўда, моцна нэрвавалася і паплакала нават, хоць апошнім часам ня плакала ўвогуле. Таксама перадалі ліст да папы, дзе напісалі пра падзеі 19 сьнежня і пра зьняволеных. Прасілі ягонай дапамогі і малітвы. Нунцый нас дабраславіў, каб у нашых сем’ях усё было добра».

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывісткі грамадзянскай ініцыятывы «Вызваленьне», якую заснавалі сваякі новых беларускіх палітвязьняў, сустрэліся з апостальскім нунцыем арцыбіскупам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика