Пратэстанцкім пастарам, які быў на Плошчы, зацікавілася КДБ. 21.by

Пратэстанцкім пастарам, які быў на Плошчы, зацікавілася КДБ

12.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11 студзеня да пратэстанцкага пастара з Навагрудка Уладзіміра Качагура патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ.

Падчас тэлефоннай размовы пастару прапанавалі прыйсці на размову ў мясцовы КДБ. Качагур у адказ спытаў, ці шмат людзей працуе ў КДБ. Калі ён атрымаў станоўчы адказ, то прапанаваў суразмоўцу паразмаўляць з калегамі.

Гэта ўжо не першая з пачатку года спроба выклікаць навагрудскіх пратэстантаў у КДБ. Аднак ніхто з іх так і не згадзіўся прыйсці на такую сустрэчу. Сам Уладзімір Качагур цікавасць да сяброў царквы з боку спецслужбаў звязвае з удзелам 19 снежня наваградскіх пратэстантаў у акцыі пратэсту ў Мінску.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 студзеня да пратэстанцкага пастара з Навагрудка Уладзіміра Качагура патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ.Падчас тэлефоннай размовы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика