У бабруйскага журналіста вымагалі пакаяння за Плошчу. 21.by

У бабруйскага журналіста вымагалі пакаяння за Плошчу

12.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бабруйскага журналіста Яўгена Васьковіча дапыталі ў КДБ. Допыт доўжыўся каля дзьвюх гадзін.

Паводле дапытанага, сьледчы дамагаўся, каб ён паставіў подпіс пад радкамі ў пратаколе, дзе гаварыла пра тое, што яго знаходжаньне на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня было памылкай.

Васьковіч: «Сьледчы выпытваў, што я рабіў на плошчы. Што адбывалася там. Ён казаў, што гэта папярэдняя гутарка. Мяне папярэдзіў, што я мог бы быць зьвінавачаны за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Потым у паперы, якую мне далі падпісаць, была фармулёўка прыкладна такога зьместу — „Я ўсьведамляю, што ўдзельнічаў у беспарадках і што больш ня буду так рабіць“. Я папрасіў, каб напісалі па-мойму, што буду ўдзельнічаць і надалей паводле маіх палітычных перакананьняў у акцыях пратэсту мірнага характару».

Яўгена Васьковіча арыштавалі на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. Ён адседзеў у ізалятары на Акрэсьціна 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бабруйскага журналіста Яўгена Васьковіча дапыталі ў КДБ. Допыт доўжыўся каля дзьвюх гадзін. Паводле дапытанага, сьледчы дамагаўся, каб ён паставіў подпіс пад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика