У год белай коткі налягайце на рыбу
12.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Сёння каля 250 мільёнаў чалавек у свеце маюць залішнюю вагу цела. І гэтая лічба пастаянна расце. Прычым рост назіраецца не толькі ў дарослых, але і ў дзяцей. Самая вялікая колькасць людзей з лішкам масы цела ў ЗША: больш за 60%. У Беларусі гэты паказчык складае каля 30–35%, што таксама істотна. Аб праблемах атлусцення і наступствах, да якіх можа прывесці гэтая паталогія, мы гутарым з дацэнтам, кандыдатам медыцынскіх навук, галоўным пазаштатным эндакрынолагам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алай Шапялькевіч. — Атлусценне — не проста нейкі касметычны дэфект, гэта сур’ёзнае хранічнае захворванне, той фактар рызыкі, які вельмі моцна павышае развіццё многіх сацыяльна значных хвароб. Вынікі эпідэміялагічных даследаванняў выявілі дакладную сувязь паміж павелічэннем распаўсюджанасці атлусцення і ростам захваральнасці на цукровы дыябет 2 тыпу, — Якія прычыны найчасцей прыводзяць да атлусцення? — Перш за ўсё праблемы залішняй вагі цела, на жаль, звязаныя з ладам жыцця чалавека. Цывілізацыя прынесла нам рафінаваныя прадукты, дзе ўтрымліваецца вельмі шмат цукру і тлушчаў. Асабліва гэта датычыцца схаваных тлушчаў, якія ёсць у розных соусах тыпу маянэзу, каўбасах, сасісках, сардэльках. Небяспеку нясуць і мучныя здобныя прадукты. Развіццю атлусцення спрыяе маларухомы лад жыцця, а таксама стрэсы. Апошнія многія людзі імкнуцца «заядаць», у выніку чаго парушаюцца харчовыя паводзіны. На ўсе гэтыя фактары чалавек можа і павінен уздзейнічаць сам. — А спадчыннасць мае значэнне? — Яна адыгрывае ролю не больш чым у 20–25 працэнтах выпадкаў. У асноўным, як я адзначыла, у лішніх кілаграмах вінаваты сам чалавек. Таму вельмі важна вызначыць лішнюю масу цела на пачатковай стадыі, а не тады, калі ў наяўнасці ўжо сур’ёзнае атлусценне, пры якім разбураюцца ўсе органы і сістэмы арганізма. Чалавек павінен насцярожыцца, калі за апошнія 2–3 месяцы ён набраў 3–5 кілаграмаў. У гэтым выпадку варта задумацца над тым, «што я раблю не так, чым харчуюся, чаму ідзе набор масы цела?» — І якія меры павінен прыняць чалавек, калі заўважыў, што ў яго расце вага? — Самае галоўнае — трэба, каб чалавек зразумеў, што гэтая сітуацыя ўжо не норма, а шлях да сур’ёзных захворванняў. Псіхалагічны фактар тут адыгрывае вялікую ролю. Важна хацець змяніцца і быць упэўненым, што жаданага выніку дасягнуць можна. Калі такое разуменне ёсць, то для пачатку трэба весці і аналізаваць дзённік харчавання. Гэта дапаможа зрабіць У дзённік запісваецца ўсё тое, што на працягу тыдня чалавек еў. Некаторыя людзі шчыра лічаць, што яны ядуць мала. А на самай справе, аналізуючы канкрэтную сітуацыю, мы бачым вельмі частыя памылкі. Напрыклад, чалавек думае, што ён толькі крыху перакусіў, але гэты «перакус» уключаў вельмі каларыйныя прадукты, і пацыент з’еў амаль палову сутачнай нормы за адзін прыём, адсюль ідзе і павышэнне вагі.Важна таксама прааналізаваць, як колькасна харчуецца чалавек: гэта былі сняданак, абед, вячэра ці не. Бо часам інтэнсіўная праца прымушае харчавацца ўвечары. Гэта вялікая памылка. Вечарам чалавек ужо фізічна неактыўны, а пры гэтым яшчэ паеў на ноч, і ў выніку ўся вялікая вячэра адразу пераходзіць у тлушчавую тканку. У дзённіку харчавання трэба адлюстраваць і аналізаваць фізічную актыўнасць за дзень. І не толькі спецыяльныя фізічныя трэніроўкі, але і штодзённую актыўнасць (прагулкі, працы ў садзе, прыборка кватэры, пад’ём па лесвіцы і г.д.). — Як правільна вызначыць сваю вагу і ступень рызыкі для здароўя? — Існуе такое паняцце як індэкс масы цела. Ён разлічваецца так: вызначце сваю вагу ў кілаграмах і рост у метрах. Паказчык масы цела ў кілаграмах падзяліце на паказчык росту ў метрах, узведзены ў квадрат. Атрыманая лічба і будзе вашым індэксам масы цела. Для прастаты разлікаў ва ўрачоў ёсць спецыяльныя вызначальнікі індэкса масы цела, якія супастаўляюць рост і вагу. Нармальны індэкс масы — гэта лічба 25, 25–30 — лішак масы цела, але яшчэ не атлусценне, больш за 30 — ужо атлусценне, якое дзеліцца на — Як вы ставіцеся да навамодных «хуткіх» дыет для пахудзення? — Любая дыета добрая, калі яна грунтуецца на прынцыпах здаровага харчавання. Гэтыя прынцыпы зразумелыя. Харчаванне павінна быць нізкакаларыйным. Звычайна чалавеку цалкам дастаткова каля 2 тысяч кілакалорый удзень. У ежу варта ўключаць больш садавіны і агародніны. Харчавацца трэба рэгулярна, не грэбаваць сняданкам і абедам. Калі дыета ўключае гэтыя прынцыпы, то яе можна прытрымлівацца. — Што б вы параілі прыгатаваць да святочнага стала, каб не было рызыкі «наесці» лішніх кілаграмаў? — Перш за ўсё я б параіла правесці свята з радасцю, бо ў любым сацыяльным захворванні ёсць яшчэ такі фактар рызыкі як стрэс. А свята — гэта радасць у жыцці, самая магутная антыстрэсавая праграма. Каб не «наесці» лішніх кілаграмаў, пабольш налягайце на гародніну і стравы з яе. Наступіў год Белага Ката. А гэтая жывёліна любіць рыбку. Таму рыбныя стравы — калі ласка на стол, яны не такія тлустыя, як мяса. Даспадобы пушысціку і малако. З нятлустых малочных прадуктаў таксама можна прыгатаваць ласункі. Можна зрабіць смачны, прыгожы і карысны стол. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння каля 250 мільёнаў чалавек у свеце маюць залішнюю вагу цела. І гэтая лічба пастаянна расце. Прычым рост назіраецца не толькі ў дарослых, але і ў дзяцей. ... |
|