Ператрус у Радыёна Бязлюдава: канфіскавалі нават зборнік вершаў Някляева. 21.by

Ператрус у Радыёна Бязлюдава: канфіскавалі нават зборнік вершаў Някляева

15.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння адбыўся ператрус ў кватэры актывіста «Гавары Праўду!» Радыёна Бязлюдава. Прыйшлі да яго, а дзевятай раніцы.

«Я яшчэ спаў, — расказвае спадар Бязлюдаў. — Дзверы адчыніў бацька. Яны былі ў штацкім, прадставіліся супрацоўнікамі Кастрычніцкага РУУС і прад’явілі дакументы на ператрус. У якасці панятых паклікалі двух маіх суседзяў. У першым пакоі яны ўбачылі кампутар, папрасілі яго выключыць, пасля чаго апячаталі сістэмны блок. Разам з кампутарам канфіскавалі пяць шалікаў „За Някляева“, а таксама зборнік ягоных вершаў. Забралі пару дыскаў, але, напрыклад, дыскі не падпісаныя кранаць не сталі, затое забралі дыск для падрыхтоўкі да экзамену ў ДАІ — убачылі слова ДАІ на вокладцы. Канфіскавалі таксама тэчку з фота Някляева на вокладцы (прычым, пустую), а таксама флэш-карту. Паводзілі яны сябе культурна, напрыклад, у шафах, у якіх шмат чаго ляжала шукаць нічога не сталі, спытаўшы, ці ёсць там што-небудзь агітацыйнае. Калі я адказаў, што няма, адзін з супрацоўнікаў сказаў, што „пакуль мне верыць“. Усяго канфіскавалі рэчаў на 9 пунктаў у пратаколе і сказалі, што азнаёмяцца са зместам кампутара і будуць выклікаць на допыт. Сышлі ля дзесяці — ператрус доўжыўся прыблізна гадзіну».

Падзяліцца навіной: 
АС
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння адбыўся ператрус ў кватэры актывіста «Гавары Праўду!» Радыёна Бязлюдава. Прыйшлі да яго, а дзевятай раніцы. «Я яшчэ спаў, — расказвае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика