«Полацкi залаты скарб»
20.01.2011
—
Новости Общества
|
Рэшткi залатых ювелiрных упрыгожанняў адкрываюць падрабязнасцi побыту ранняга Сярэднявечча. Унiкальны скарб Х стагоддзя прадстаўлены на выстаўцы ў Нацыянальным гiстарычным музеi Беларусi, наладжанай iм сумесна з Нацыянальным Полацкiм гiсторыка-культурным музеем-запаведнiкам. Скарб уяўляе сабой рэшткi залатых ювелiрных упрыгожанняў эпохi вiкiнгаў, якiя былi выпадкова знойдзены ў Полацку ў 1984 годзе на тэрыторыi Нiжняга замка падчас правядзення работ па добраўпарадкаванню горада. Як лiчаць спецыялiсты, полацкi скарб — вельмi рэдкая i каштоўная гiстарычная знаходка. Ён пацвярджае гандлёвыя сувязi Полацкай зямлi з краiнамi Паўночнай Еўропы i Кiевам. Гэтыя ўпрыгожаннi адкрываюць нам падрабязнасцi побыту ранняга Сярэднявечча, тэхнiчныя прыёмы майстроў мiнулага – лiццё, валачэнне, коўку, пляценне i скручванне. Скарб распавядае аб эканомiцы тых часоў, бо яго маглi выкарыстоўваць у якасцi грашовага эквiваленту. Выстаўка «Полацкi залаты скарб» — адно з вынiковых мерапрыемстваў рэспублiканскай акцыi «Культурная сталiца Беларусi». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным гiстарычным музеi выставiлi скарб Х стагоддзя |
|