Нагода для вячэрняй сукенкі. 21.by

Нагода для вячэрняй сукенкі

01.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для тых, хто яшчэ мае ахвоту адзначаць навагоднія святы, а таксама для тых, хто па нейкіх прычынах застаўся імі незадаволены ці проста не змог адзначыць іх так, як хацелася, пачатак лютага прадастаўляе выдатную магчымасць паўтарыць сустрэчу Новага года. Менавіта 3 лютага наступае Год Труса (Ката) па кітайскім календары. Чым не нагода для арганізацыі цудоўнай вечарыны?

Не сакрэт, што для жанчыны залог удалага свята — яе шыкоўны знешні выгляд. Чым больш зайздросных позіркаў яна на сабе адчуе, тым лепш прайшло мерапрыемства. Таму, каб не сапсаваць сабе настрой, пра ўбор лепш паклапаціцца загадзя.

Бяспройгрышны варыянт — вячэрняя сукенка, паколькі менавіта яна падкрэсліць вашу жаноцкасць. Паколькі ў Год Труса (Ката) актуальнымі будуць белы, жоўты і залаты колеры, то менавіта ім варта аддаць перавагу пры выбары святочнага гардэробу. Выдатна падыдуць тканіны з бляскам ці расшытыя паеткамі і бісерам.

Для моднага сезона 2011 па-ранейшаму актуальна міні. Маладым дзяўчатам з добрай фігурай падыдуць кароткія сукенкі даўжынёй вышэй за калена. Калі сустрэча Новага года намячаецца ў клубе, то кароткая навагодняя сукенка — выдатны варыянт. Можна выбраць навагоднюю сукенку з аборкамі. Жанчыны ў такіх нарадах выглядаюць асабліва рамантычна. Больш за тое, аборкі вельмі худзенькім дзяўчатам дадаюць форм. Яшчэ модная тэндэнцыя, якая перайшла ў спадчыну ад 2010 года, — драпіроўка. Яна дазваляе пераўтварыць жанчыну ў багіню, схаваць недахопы фігуры. Умела падабраныя драпіроўкі выглядаюць шыкоўна.

Аднак дызайнеры вырашылі не абмяжоўваць каляровую гаму навагодніх убораў толькі трыма колерамі. У наступным модным сезоне запатрабаванымі будуць усе адценні чырвонага — барвовы, каралавы, бардо, аранжавы. Чырвоны — гэта колер страсці, цёплы, яскравы і вельмі прывабны для асоб процілеглага полу.

Акрамя таго, у 2011-м актуальнымі будуць колеры мора — блакітны, сіні, колер марской хвалі, бірузовы.

Чорная сукенка, як заўсёды, выратуе пры недахопе часу і крызісе выбару. Чорны колер у модзе заўсёды. І пры гэтым ужо не важна, шыкоўны гэта чорны ўбор ці маленькая сціплая чорная сукенка. Можна дапоўніць яе яркімі аксесуарамі. Галоўнае, каб было зручна і элегантна.

Сукенка на адным плячы — лёгкі святочны і адначасова ўрачысты фасон. Акрамя таго, гэта вельмі сэксуальна. Ідэальны варыянт для сустрэчы Года Труса.

Цяпер некалькі слоў пра аксесуары і макіяж. Упрыгожванні ў Год Труса (Ката) павінны быць металічнымі. Тут галоўнае — не перабраць меры. Паколькі сукенкі з аборкамі, драпіроўкамі і валанамі самадастатковыя, яны не патрабуюць дадатковых аксесуараў. На крайні выпадак можна "задзейнічаць" бранзалеты.

Можны навагодні макіяж — з акцэнтам альбо на вусны, альбо на вочы. Стылісты раяць усё ж аддаць перавагу вачам.

Абавязковая дэталь навагодняй вечарыны — абутак. Модны абутак 2011 — гэта па-ранейшаму танкетка на высокім абцасы, платформа. Усё часцей у новых калекцыях дызайнераў можна сустрэць класічныя модныя туфлі з завостраным носам, розныя варыянты ўпрыгожвання абцаса, шмат шнуроўкі.

Навагоднюю прычоску можна аздобіць з дапамогай гелю з блёсткамі ці металізаванай адценачнай тушы.

Але самае галоўнае ў вечарыне — ваш настрой. Паўтарыце колькі разоў перад люстэркам, што вы — самая абаяльная і прывабная і — наперад, пакараць мужчынскія сэрцы. Прыемнай вам навагодняй вечарыны.

Падрыхтавала Іна АРЭХАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для тых, хто яшчэ мае ахвоту адзначаць навагоднія святы, а таксама для тых, хто па нейкіх прычынах застаўся імі незадаволены ці проста не змог адзначыць іх так, як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика