У Віцебску адмянілі бясплатны праезд для студэнтаў. 21.by

У Віцебску адмянілі бясплатны праезд для студэнтаў

10.02.2011 16:53 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску адмянілі бясплатны праезд для студэнтаў

Еўрапейскае радыё для Беларусі
Цікава, што афіцыйнага рашэння аб гэтым не было агучана. 

Колькі дзён кандуктары ў тралейбусах ды аўтобусах вусна папярэджвалі моладзь - маўляў, нядоўга вам засталося! Сёння з раніцы студэнты паехалі ўжо за поўны кошт. 

Цягам двух месяцаў, якія студэнты разам са школьнікамі ездзілі бясплатна, транспартнікі неслі вялікія страты. Толькі за студзень на аўтобусах студэнтаў “пакаталі” на два мільярды рублёў, а на трамваях і тралейбусах - яшчэ на мільярд. 

Па горадзе папаўзлі чуткі аб тым, што неўзабаве будуць адмененыя і ільготы для школьнікаў. 
Дарэчы, афіцыйная прэса паціху рыхтуе грамадства да магчымасці падобнага кроку. У прыватнасці, у выглядзе грамадскага абмеркавання прасоўваюцца ідэі наконт забеспячэння школьнікаў абмежаванай колькасцю імянных бясплатных квіткоў, каб задарма ездзілі толькі ў школу. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цікава, што афіцыйнага рашэння аб гэтым не было агучана.  Колькі дзён кандуктары ў тралейбусах ды аўтобусах вусна папярэджвалі моладзь - маўляў, нядоўга вам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика