Ні дня без нафты. 21.by

Ні дня без нафты

11.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У наш век "энергазаклапочанасці" ўсе толькі і думаюць, што пра дыверсіфікацыю, альтэрнатыўныя крыніцы ды скарачэнне спажывання. Але пакуль супермагутную батарэйку не вынайшлі, а рэнтабельнасць узнаўляльных крыніц усё яшчэ выклікае сумненні, пры слове "нафта" ва ўсіх пачынае пачашчана біцца сэрца. І менавіта гэта слова першым прыходзіць у галаву, калі гутарка ідзе пра супрацоўніцтва Беларусі з Іранам.

Першая фаза сумеснай здабычы — да 15 тыс. барэляў штодня — на радовішчы Джафэйр ужо распачата. І як паведаміў падчас сустрэчы з журналістамі пасол Ірана ў Беларусі Сеед Абдала ХАСЕЙНІ, "цяпер размова ідзе пра адкрыццё другой фазы: тады будзе здабывацца каля 30 тыс. барэляў у дзень". Радовішчам Джафэйр сумесная нафтаздабыча можа не абмежавацца. Пры наяўнасці такога жадання з беларускага боку, Іран гатовы вылучыць дадатковыя радовішчы, акцэнтуе дыпламат. Сумесна здабытае "чорнае золата" рэалізоўваецца праз сетку гандлёвага дома пры нафтагазавай кампаніі Ірана. Што да паставак іранскай нафты ў Беларусь, то цяпер якраз абмяркоўваецца магчымасць іх ажыццяўлення па своп-схеме. "Баш на баш", так бы мовіць.

— У нас няма абмежаванняў па продажы нафты беларускім сябрам, — запэўнівае кіраўнік дыпмісіі, — трэба толькі знайсці схему, якая была б найбольш рацыянальнай эканамічна.

Абмяркоўваюцца, у прыватнасці, варыянты своп-схем з Расіяй і Азербайджанам, расказаў спадар Хасейні.

Хапае ў Беларусі з Іранам і іншых пляцовак для супрацоўніцтва. Напрыклад — інвестыцыйны сектар. Іран ужо рэалізуе ў нашай краіне праекты на агульную суму амаль 1,5 млрд долараў. Многія з іх на слыху. Той жа гасцінічна-дзелавы комплекс "Магніт-Мінск" ля Нацыянальнай бібліятэкі. Ці буйны транспартна-лагістычны цэнтр "Прылессе" ў свабоднай эканамічнай зоне "Мінск". Іранскімі намаганнямі ў беларускай сталіцы з'явіцца яшчэ адзін 5-зоркавы атэль.

Пасол адзначае зацікаўленасць Ірана ў далейшым развіцці інвестыцыйных сувязяў з Беларуссю. Сёння на стадыі абмеркавання знаходзіцца яшчэ шэраг сумесных праектаў. У перспектыве — з'яўленне цэлага турыстычнага комплексу ў раёне Заслаўскага вадасховішча. Ёсць задумы адкрыць вытворчасць дроту і цэментавы завод на Гомельшчыне. Плануецца таксама павялічыць продаж іранскіх лекаў у Беларусі.

Актывізацыі супрацоўніцтва, зразумела, спрыяюць непасрэдныя кантакты. І паводле інфармацыі пасла, ёсць верагоднасць, што сёлета Беларусь і Іран абмяняюцца візітамі на найвышэйшым узроўні.

Зоя ВАРАНЦОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наш век "энергазаклапочанасці" ўсе толькі і думаюць, што пра дыверсіфікацыю, альтэрнатыўныя крыніцы ды скарачэнне спажывання. Але пакуль супермагутную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика