Жорсткі прысуд разбойнікам з вялікай дарогі. 21.by

Жорсткі прысуд разбойнікам з вялікай дарогі

16.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Магілёўскай грамадскасці паведамілі, што Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без змяненняў прысуд бандзе, якая ўлетку 2009 года ўчыняла разбойныя напады і забойствы на аўтатрасе "Санкт-Пецярбург — Адэса". Жыхары Гомеля палявалі на дарагія транзітныя аўтамабілі, расстрэльвалі людзей і забіралі маёмасць. Прысуд Магілёўскага абласнога суда, вынесены леташняй восенню, пакінуты без змяненняў: арганізатару банды — выключную меру пакарання, яго саўдзельніку — пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.

Ул. інф.

 

Забойцу — у псіхіятрычную бальніцу

У верасні мінулага года жыхар адной з вёсак Вілейскага раёна забіў драўлянай палкай сваю 78-гадовую маці і 10-гадовага сына.

— С. на працягу пяці гадоў стаіць на ўліку ў псіхіятра з дыягназам параноідная шызафрэнія, бесперапынны тып цячэння, — праінфармавала карэспандэнта "Звязды" старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна КАЛІНІНА.

Надзея ДРЫЛА.

 

ветрам з дарогі знесла аўтобус

у якім знаходзілася паўсотні пасажыраў. У мінулую суботу аўтобус, які ехаў з Брэста ў Сілічы, на тэрыторыі Баранавіцкага раёна з'ехаў з дарогі і перакуліўся на бок. Усе пасажыры іншым аўтобусам былі адпраўленыя назад, у Брэст.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магілёўскай грамадскасці паведамілі, што Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без змяненняў прысуд бандзе, якая ўлетку 2009 года ўчыняла разбойныя напады і забойствы на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика