Выпускнікоў школ — менш, а шанцаў — больш. 21.by

Выпускнікоў школ — менш, а шанцаў — больш

03.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Стань студэнтам БДУ ў юбілейны год!" — менавіта пад такім дэвізам будзе праходзіць сёлетняя прыёмная кампанія ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які напрыканцы кастрычніка адзначыць сваё 90-годдзе. Нягледзячы на змяншэнне колькасці выпускнікоў агульнаадукацыйных школ, якое назіраецца ў нашай краіне два апошнія гады, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт свой план прыёму на першы курс змяншаць не плануе. Аб гэтым учора на сустрэчы з журналістамі паведаміў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта акадэмік Сяргей АБЛАМЕЙКА : "Мы вельмі спадзяёмся, што дэмаграфічны спад не закране наш універсітэт. І ў нас не будзе праблем з запаўненнем месцаў". Усяго ў бягучым годзе на дзённую бюджэтную форму навучання ў БДУ плануецца набраць каля 2100 чалавек і 2700 чалавек — на дзённую платную форму навучання. На завочнай форме навучання за кошт сродкаў бюджэту будуць навучацца 420 чалавек і 1290 чалавек — за ўласныя сродкі. План набору на завочную форму навучання для атрымання другой вышэйшай адукацыі складае 535 чалавек.  Таксама плануецца прыняць больш як 400 замежных грамадзян для навучання на першай і другой ступені вышэйшай адукацыі. З 2011 года Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт адкрывае прыём на тры новыя спецыяльнасці і пяць новых напрамкаў. Надзея НІКАЛАЕВА. (Працяг тэмы ў наступным нумары.)
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Стань студэнтам БДУ ў юбілейны год!" — менавіта пад такім дэвізам будзе праходзіць сёлетняя прыёмная кампанія ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика