РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

11.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Золатавалютныя рэзервы Беларусі — $5511,5 млн

За люты аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў нацыянальным вызначэнні знізіўся на 68 мільёнаў долараў ЗША і на 1 сакавіка склаў у эквіваленце 5511,5 мільёна долараў, паведаміў карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Міхаіл Журавовіч.

Пры гэтым, адзначаюць у галоўным банку краіны, у мінулым месяцы наша рэспубліка ў поўным аб'ёме ажыццявіла выплату першага купона па суверэнных еўрааблігацыях у суме каля 66 мільёнаў долараў. Узровень міжнародных рэзервовых актываў Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй МВФ знізіўся на 319,4 мільёна долараў і на 1 сакавіка склаў у эквіваленце 4023,6 мільёна долараў. Больш значнае зніжэнне рэзерваў у гэтым вызначэнні ў параўнанні з рэзервамі ў нацыянальным вызначэнні звязана з методыкай разліку паказчыка, а менавіта асаблівасцямі ўключэння ў яго склад асобных актываў у каштоўных металах.

Ігар ГРЫШЫН.

Легкавік уехаў у калону веласіпедыстаў

Аварыя адбылася а пятай гадзіне вечара на 12-м кіламетры Мінскай кальцавой аўтадарогі.

— Кіроўца "БМВ-325" 1987 года нараджэння рухаўся ў першай паласе ўнутранага кальца МКАД, — паведаміў карэспандэнту "Звязды" старшы інспектар аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Юрый КРАСНОЎ. — Паводле яго слоў, перад ім, у яго ж паласе, ехаў іншы аўтамабіль. Малады чалавек сцвярджае, што не заўважыў калону веласіпедыстаў з 12 чалавек (2 трэнеры і 10 спартсменаў Мінскага гарадскога цэнтра Алімпійскага рэзерву па веласіпедных відах спорту), бо на нейкі момант яго ўвага была засяроджана на фуры, якая (бачыў праз люстэрка задняга віду) даганяла яго злева па суседняй паласе. Калі кіроўца БМВ адчуў удар, стаў экстранна тармазіць.

Асноўны ўдар на сябе прынялі трэнеры, якія замыкалі калону: жанчына 1972 года нараджэння і мужчына 1985 года нараджэння шпіталізаваныя са страсеннем галаўнога мозгу і закрытай чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені. Жанчына, у дадатак да таго, мае пералом ключыцы. Зараз вядзецца расследаванне ДТЗ.

Надзея ДРЫЛА.

Мінінфарм абскадзіць рашэнне суддзі ВГС аб прызнанні несапраўдным папярэджання ЗАТ "Аўтарадыё"

Міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі не лічыць абгрунтаванымі рашэнні суддзі Вышэйшага гаспадарчага суда (ВГС) Валерыя Шобіка па заявах ЗАТ "Аўтарадыё" аб прызнанні несапраўднымі папярэджання Міністэрства інфармацыі і рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў міністэрстве.

"Я вельмі здзіўлены вынікам гэтага разбору. Прынятыя суддзёй рашэнні не лічу справядлівымі", — заявіў міністр. Міністэрства інфармацыі скарыстаецца сваім правам абскардзіць рашэнні Валерыя Шобіка. "Мінінфарм зробіць усё магчымае ў рамках заканадаўства, каб аднавіць справядлівасць. У прыватнасці, у бліжэйшы час мы ва ўстаноўленым парадку пададзім касацыйную скаргу на прынятыя рашэнні. Разлічваем даказаць сваю правату ў Касацыйнай калегіі Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь", — падкрэсліў Алег Праляскоўскі.

ВГС на пасяджэнні 9 сакавіка прызнаў несапраўднымі папярэджанне Міністэрства інфармацыі і рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні па ЗАТ "Аўтарадыё". Папярэджанне было аб тым, што ў эфіры радыёстанцыі прагучала інфармацыя з заклікам да экстрэмісцкай дзейнасці. Мелася на ўвазе фраза з перадвыбарнай кампаніі аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты — "лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы". Як падкрэсліў у час пасяджэння суда прадстаўнік Мінінфарма, гэта фраза заклікала да масавых беспарадкаў. У сваю чаргу прадстаўнік "Аўтарадыё" адзначыў, што прадукцыя можа быць прызнана экстрэмісцкай толькі па рашэнні суда. Акрамя таго, "Аўтарадыё" не нясе адказнасці за гэту фразу, таму што яна была агучана ў кантэксце перадвыбарнай праграмы аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты. Рэспубліканская камісія па тэлебачанні і радыёвяшчанні 11 студзеня анулявала рашэнне камісіі ад 13 сакавіка 2009 года аб прадастаўленні ЗАТ "Аўтарадыё" права наземнага эфірнага тэлерадыёвяшчання.

Кошт адукацыі

У Магілёўскай вобласці затрымана супрацоўніца Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Яе абвінавачваюць у продажы несапраўдных дыпломаў аб вышэйшай адукацыі.

Праваахоўнікі лічаць, што тэхнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення амаль два гады гандлявала падробленымі дакументамі аб заканчэнні акадэміі. Кошт — тысяча долараў. Бланкі дыпломаў жанчына скрала некалькі гадоў таму, і з тых часоў ад сотні засталося меней за палову. Калі віну супрацоўніцы акадэміі дакажуць, то ёй пагражае пакаранне да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Ул. інф.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Золатавалютныя рэзервы Беларусі — $5511,5 млн За люты аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў нацыянальным вызначэнні знізіўся на 68 мільёнаў долараў ЗША і на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика