жыллё для шматдзетнай сям’і. 21.by

жыллё для шматдзетнай сям’і

11.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля пажару наш дом стаў непрыгодным для жылля, і наша сям'я (чацвёра дзяцей) пераехала ў дом мужавых бацькоў, дзе на той час жыла залвіца. Яна выселілася і была не супраць, каб мы пасяліліся, нават аформілі прыватызацыю... Цяпер многае змянілася і ў нашай уласнасці толькі невялікая частка дома. Парайце, як нам, шматдзетнай сям'і, вырашыць сваю жыллёвую праблему?

А.Л., Смаргонскі р-н.

Смаргонскі р-н.

Варыянтаў вырашэння некалькі, але ж перш за ўсё неабходна стаць на ўлік з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, які вядзецца па месцы працы грамадзян, а таксама і па месцы іх жыхарства ў мясцовым выканаўчым і распарадчым органе.

Для шматдзетных сем’яў, якія стаяць на кватэрным уліку, заканадаўствам прадугледжаны значныя льготы.

Так, у адпаведнасці з падп. 62.9 Палажэння аб парадку ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдзялення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2005 г. № 565), шматдзетныя сем'і маюць права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання, калі сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям'і не перавышае зацверджаны бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва, вылічанага за 12 месяцаў, якія папярэднічалі месяцу пастаноўкі на ўлік (і на дзень выдзялення жылога памяшкання сацыяльнага карыстання), і якія маюць заяўленую маёмасць, агульны кошт якой не перавышае памер кошту кватэры тыповых спажывецкіх якасцяў, зыходзячы з максімальнай нормы выдзялення агульнай плошчы жылога памяшкання сацыяльнага карыстання на аднаго члена сям'і (20 кв. метраў).

(Для даведкі: Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2011 г. № 111 БПМ устаноўлены ў памеры 296870 рублёў на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2011 г.).

Важна таксама адзначыць, што згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 кастрычніка 2010 г. № 552 з 1 студзеня 2011 г. улік грамадзян, якія пражываюць у населеных пунктах, размешчаных на тэрыторыях, што ўваходзяць у прасторавыя межы сельсаветаў (за выключэннем пасёлкаў гарадскога тыпу і гарадоў раённага падпарадкавання), павінен ажыццяўляцца адпаведнымі сельскімі выканаўчымі камітэтамі, а грамадзян, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, — таксама і раённымі выканаўчымі камітэтамі. На практыцы гэта будзе азначаць, што жыхары (якія маюць права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання) з сельскіх пасяленняў, дзе не ажыццяўляецца будаўніцтва такога жылля, змогуць стаць на ўлік грамадзян, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у сваім раённым цэнтры, і ў вызначаным парадку рэалізаваць сваё права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання.

Шматдзетныя сем'і, якія стаяць на кватэрным уліку, маюць таксама льготы пры атрыманні дзяржаўнай падтрымкі для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылога памяшкання ва ўласнасць.

Згодна з падп. 1.10 і 1.11 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185 шматдзетныя сем'і могуць быць па-за чаргой уключаны ў спісы на выдзяленне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, а таксама маюць права на сумеснае выкарыстанне льготнага крэдыту і аднаразовай субсідыі. Пры гэтым шматдзетным сем'ям у вызначаным заканадаўствам парадку выдзяляюцца льготны крэдыт у памеры 95% ад кошту памеру агульнай плошчы, які нарміруецца, жылога памяшкання, што будуецца, і аднаразовая субсідыя ў памеры 5% ад кошту памеру агульнай плошчы жылога памяшкання, які нарміруецца,

Акрамя таго, у адпаведнасці з падп. 1.13 Указа № 185 шматдзетным сем'ям выдаецца фінансавая дапамога дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах пасля ўводу жылых дамоў у эксплуатацыю (набыцця жылых памяшканняў) у наступных памерах:

пры наяўнасці траіх непаўналетніх дзяцей — 50% ад сумы запазычанасці па выданых крэдытах;

пры наяўнасці чатырох непаўналетніх дзяцей — 70% ад сумы запазычанасці па выданых крэдытах.

Фінансавая дапамога дзяржавы шматдзетным сем'ям у пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах выдаецца роўнымі далямі ў тэрміны, вызначаныя крэдытным дагаворам.

Віктар Савіцкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля пажару наш дом стаў непрыгодным для жылля, і наша сям'я (чацвёра дзяцей) пераехала ў дом мужавых бацькоў, дзе на той час жыла залвіца. Яна выселілася і была не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика