Грып пакідае еўрапейскі кантынент. 21.by

Грып пакідае еўрапейскі кантынент

16.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, за тыдзень з 7 па 13 сакавіка ўзровень захваральнасці вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі знізіўся ў кантрольных гарадах яшчэ на 27 працэнтаў у параўнанні з папярэднім тыднем, і цяпер гэты паказчык адпавядае нізкаму ўзроўню актыўнасці ВРІ.

Вучэбныя заняткі адноўлены ўжо ва ўсіх школах. З улікам бягучай эпідэмічнай сітуацыі Мінздароўя адмяніла правядзенне комплексу супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях, уведзенага ў сувязі з высокім узроўнем захваральнасці ВРІ. На большасці частцы тэрыторыі Еўрапейскага рэгіёна таксама адзначаецца зніжэнне колькасці зваротаў пацыентаў з сімптомамі ВРІ. Большасць еўрапейскіх краін паведамляе аб сярэднім ці нізкім узроўнях актыўнасці вострых рэспіраторных інфекцый і грыпу. У Расіі пад'ём захваральнасці адзначаўся на пяці тэрыторыях: у Ноўгарадзе, Пензе, Чэбаксарах, Арэнбургу і Уладзівастоку. Нязначны рост захваральнасці ВРІ назіраўся таксама і ва Украіне.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, за тыдзень з 7 па 13 сакавіка ўзровень захваральнасці вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі знізіўся ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика