Іголкатэрапія на платнай падставе. 21.by

Іголкатэрапія на платнай падставе

16.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"У Канстытуцыі Беларусі сказана: "Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантаванае права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя". Аднак згодна з п. 2 Палажэння аб парадку аказання платных медыцынскіх паслуг грамадзянам Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя, за іголкатэрапію і шэраг іншых медыцынскіх паслуг бярэцца плата. Віны ўрачоў Іўеўскай раённай бальніцы, дзе мне ў якасці лячэння прапанавалі платнае іголкаўколванне, я не бачу. Аднак атрымліваецца, што Канстытуцыя — не рэальны закон... Прашу разблытаць гэты вузел.

З павагай, Леанід Уладзіміравіч Трафімчык".

У адказ на ваш, Леанід Уладзіміравіч, зварот у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі паведамляюць, што на падставе падпункта 1.2 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2002 г. № 963 "Аб дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартах у галіне аховы здароўя" дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя могуць аказваць платныя медыцынскія паслугі ў адпаведнасці з пералікам і парадкам, якія вызначае Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Згодна з пунктам 2 Палажэння аб парадку аказання платных медыцынскіх паслуг грамадзянам Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2009 г. № 182 "Аб аказанні платных медыцынскіх паслуг дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя", платныя медыцынскія паслугі з'яўляюцца дадатковымі да гарантаванага дзяржавай аб'ёму бясплатнай медыцынскай дапамогі і аказваюцца грамадзянам Беларусі дзяржаўнымі установамі аховы здароўя на падставе пісьмовых дамоўленасцяў платнага аказання медыцынскіх паслуг. На падставе пункта 3 пераліку платных медыцынскіх паслуг, якія аказваюцца грамадзянам Беларусі дзяржустановамі аховы здароўя, згаданыя ўстановы могуць прадастаўляць рэфлексатэрапеўтычныя паслугі, уключаючы іголкаўколванне, на платнай аснове.

Аказанне гэтай паслугі на бясплатнай аснове можа праводзіцца ў выпадку, калі гэты від лячэння ўваходзіць у пратакол лячэння захворвання, з-за якога пацыент звярнуўся ў межах асноўных відаў паслуг па аказанні стацыянарнай, амбулаторна-поліклінічнай і хуткай медыцынскай дапамогі (згодна з дадаткам да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2002 г. № 963 "Аб дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартах у галіне аховы здароўя").

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"У Канстытуцыі Беларусі сказана: "Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантаванае права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика