На тэрыторыі Мытнага саюза ўсе тавары маюць аднолькавы статус. 21.by

На тэрыторыі Мытнага саюза ўсе тавары маюць аднолькавы статус

16.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па выніках 2010 года спецыялісты адзначаюць істотную актывізацыю гандлю паміж краінамі Мытнага саюза, паведаміў журналістам намеснік міністра эканомікі Антон Кудасаў.

Летась Расія зноў выйшла на першае месца ў гандлі і пацвердзіла статус галоўнага стратэгічнага партнёра Беларусі. За гэты час таваразварот нашай краіны з Казахстанам павялічыўся больш чым у два разы. Цяпер Казахстан трапіў у першую дзясятку краін — галоўных экспарцёраў і імпарцёраў Беларусі.

Намеснік міністра адзначыў, што гэтымі днямі спецыялісты краін Мытнага саюза разглядаюць рашэнне аб канчатковым пераносе ўсіх відаў транспартнага кантролю на знешнюю мяжу нашых трох дзяржаў. Антон Кудасаў нагадаў, што летась на нашай прасторы запрацаваў Мытны кодэкс саюза, які ўсім таварам Беларусі, Расіі і Казахстана надае аднолькавы статус. Цяпер тавары Мытнага саюза маюць магчымасць бесперашкодна рухацца па тэрыторыі трох дзяржаў. З пачатку гэтага года ў межах адзінай эканамічнай прасторы Беларусь атрымлівае расійскую нафту без пошліны. У перспектывах развіцця інтэграцыі АЭП наша краіна можа ўдзельнічаць на роўных умовах пры фарміраванні дзяржзакупак РФ, атрымліваць прамысловыя субсідыі, карыстацца паслугамі манаполій у сферы транспарціроўкі газу. У прыватнасці, плануецца, што ўжо з 2015 года на тэрыторыі АЭП краіны будуць мець аднолькавы кошт на прыродны газ, што забяспечыць аднолькавыя ўмовы канкурэнцыі для спажыўцоў блакітнага паліва.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па выніках 2010 года спецыялісты адзначаюць істотную актывізацыю гандлю паміж краінамі Мытнага саюза, паведаміў журналістам намеснік міністра эканомікі Антон...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика