ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ - Эксперты: свет чакае "другі Чарнобыль". 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ - Эксперты: свет чакае "другі Чарнобыль"

18.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эксперты: свет чакае "другі Чарнобыль"

Эксперты напярэдадні заявілі, што ў японскіх улад ёсць усяго 48 гадзін, каб прыняць экстраныя меры і выратаваць свет ад катастрофы, наступствы якой могуць быць цяжэйшымі, чым пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

Адначасова супрацоўнікі сферы ядзернай бяспекі Францыі выступілі з песімістычнымі прагнозамі адносна таго, наколькі паспяховай можа быць праца па прадухіленні новых выкідаў радыяцыі на АЭС "Фукусіма-1". Амерыканскія ядзершчыкі таксама даюць горшы прагноз сітуацыі, чым іх японскія калегі. Усё часцей гучаць абвінавачванні ў адрас японскіх улад, што сітуацыя становіцца "некантралюемай", паведамляе брытанская газета Thе Dаіlу Tеlеgrарh.

Тым часам японцы працягваюць адчайную барацьбу за ўрэгуляванне сітуацыі з аварыйнымі рэактарамі. У працах па астуджэнні перагрэтага трэцяга рэактара ў чацвер бралі ўдзел два адмысловыя вайсковыя аўтамабілі. Абсталяваныя магутнымі брандспойтамі спецмашыны залілі вадой энергаблок. Незадоўга да гэтага японскія СМІ паведамілі пра тое, што высокая радыяцыя не дазваляе выкарыстоўваць вадамёты для астуджэння трэцяга энергаблока. Паводле самых апошніх звестак з АЭС, пасля аднаўлення залівання рэактара атамнай станцыі з вадзяной гарматы раптам вырас узровень радыяцыі. Некалькі вадамётаў спрабавалі астудзіць трэці энергаблок, каб прадухіліць аплаўленне паліўных стрыжняў. Паводле "маланкі" агенцтва Kуоdо, фатаграфіі са спадарожніка цяпер дэманструюць дым, які выбіваецца і з рэактара №2.

Шлейф радыяцыі з аварыйнай АЭС учора рухаўся праз Ціхі акіян і можа закрануць Алявуцкія астравы, а да вечара пятніцы накрые паўднёвую Каліфорнію і паўднёвы захад ЗША, уключаючы штаты Невада, Юта і Арызона.

Прыхільнікі Кадафі абвясцілі пра аднабаковае спыненне агню

Прыхільнікі лівійскага лідара Муамара Кадафі у нядзелю, 20 сакавіка, перапыняць баі з паўстанцамі. Апазіцыянерам прапанавалі скласці зброю.

Раней паведамлялася, што сілы палкоўніка Кадафі знаходзяцца на подступах да Бенгазі — асноўнага цэнтра супраціўлення апазіцыі, дзе знаходзіцца Нацыянальны пераходны савет.

Бялковая дыета пагражае развіццём рака тоўстага кішэчніка

Многія спартсмены аддаюць перавагу бялковай дыеце, каб падтрымліваць сваю вагу. Да падобнага сакрэту звяртаюцца і ахвотнікі пахудзець. Аднак адмыслоўцы ўстанавілі наяўнасць негатыўных наступстваў такога рацыёну. Аказваецца, высокабялковая дыета шкодзіць тоўстаму кішэчніку, адзначае Rеutеrs.

Навукоўцы адмыслова даследавалі гэтую з'яву, сабраўшы групу з 17 чалавек, якія пакутуюць на атлусценне. Усіх добраахвотнікаў пасадзілі на розныя дыеты. Адна з дыет прадугледжвала нізкае ўтрыманне вугляводаў (усяго 22 грамы). Тых, хто сядзеў на гэтай дыеце, кармілі на сняданак яечняй з беконам, а на абед і вячэру — мясам, рыбай і птушкай. Гэта дазволіла высветліць, што рацыён прыводзіў да змен у кішэчніку, якія з часам здольныя выклікаць рак. Уся справа ў пабочных прадуктах метабалізму.

Паводле слоў доктара Гары Флінта з Універсітэта Абердзіна, які прымаў удзел у даследаванні, гэта адкрыццё людзі, што намагаюцца скінуць вагу, павінны прыняць да ўвагі. Бялковыя дыеты прыводзяць да павышэння канцэнтрацыі ў арганізме так званых N-нітразазлучэнняў і іншых прадуктаў метабалізму, звязаных з ракам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эксперты: свет чакае "другі Чарнобыль" Эксперты напярэдадні заявілі, што ў японскіх улад ёсць усяго 48 гадзін, каб прыняць экстраныя меры і выратаваць свет ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика