Японію ад ядзернай катастрофы можа выратаваць "чарнобыльскі сцэнар". 21.by

Японію ад ядзернай катастрофы можа выратаваць "чарнобыльскі сцэнар"

19.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Японіі роўна праз тыдзень пасля разбуральнага землятрусу і цунамі галоўнай пагрозай застаецца надзвычайная сітуацыя на АЭС у Фукусіме — у пятніцу стала вядома, што ўзровень небяспекі аварыі на станцыі павысіўся.

Акрамя таго, улады краіны ўпершыню прызналі, што адзіным спосабам прадухіліць далейшую ўцечку радыяцыі можа быць "чарнобыльскі сцэнар". Гаворка ідзе пра збудаванне бетоннага саркафага над рэактарамі, падобнага на той, які ўзводзілі ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аднак, паведамляючы пра гэта ў пятніцу на прэс-канферэнцыі, прадстаўнік кампаніі-аператара станцыі TЕРСО падкрэсліў, што пакуль у прыярытэце далейшыя спробы астудзіць перагрэтыя рэактары і аднавіць працу аўтаматычнай астуджальнай сістэмы, што дазволіла б прадухіліць новыя выбухі ў энергаблоках, перадае Rеutеrs.

Еўропа ўступае ў паветраную вайну з Лівіяй

Да ваеннай аперацыі ў Лівіі далучыцца Вялікабрытанія. Пра гэта 18 сакавіка заявіў прэм'ер-міністр краіны Дэвід Кэмеран.

Як мяркуецца, Вялікабрытанія перадасць для садзейнічання міжнародным сілам знішчальнікі "Тайфун" і "Тарнада", а таксама самалёты для назірання і дазапраўкі ў паветры. Хуткім часам тэхніка будзе перакінута на базы паблізу лівійскіх межаў. Пра намер пачаць аперацыю ў Лівіі ў пятніцу заявіла некалькі еўрапейскіх краін, уключаючы Францыю і Нарвегію. Рашэнне пра ўдзел у аперацыі разглядае парламент Даніі. Польшча пагадзілася дапамагчы тылавым забеспячэннем. Расія ад удзелу ў аперацыі адмовілася. Мяркуецца, што запланаваная ваенная аперацыя прадугледжвае нанясенне авіяўдараў па аб'ектах на тэрыторыі Лівіі. У ноч на пятніцу Савет бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю па Лівіі. У выпадку, калі ў краіне не будзе спынены агонь, сусветная супольнасць пакінула за сабой права абараняць мірнае насельніцтва Лівіі любымі спосабамі, акрамя ваеннага ўварвання. Акрамя таго, паветраная прастора над Лівіяй была абвешчана беспалётнай зонай.

Днём 18 сакавіка Еўрапейская арганізацыя па бяспецы паветранага руху забараніла ўсе палёты ў Лівію. Тым часам міністр замежных спраў Лівіі Муса Куса заявіў, што ў адпаведнасці з рэзалюцыяй ААН яго краіна неадкладна спыняе ўсе баявыя аперацыі. Паводле яго слоў, лівійскі ўрад прыкладзе ўсе сілы для таго, каб аднавіць мір у краіне, выкананне правоў чалавека, парадак і верхавенства закона.

Спецназу ЗША дазволілі ўрывацца ў Цэнтральную Азію

Спецназ ЗША атрымаў права ўрывацца на тэрыторыі краін Цэнтральнай Азіі, паведамляе ЕurаsіаNеt.оrg. Пра тое, што сілы спецыяльнага прызначэння войска ЗША могуць пранікаць на тэрыторыю Кіргізіі, Таджыкістана, Туркменіі і Узбекістана пры правядзенні контртэрарыстычных аперацый, агенцтву паведаміла крыніца ў Цэнтральным камандаванні ЗША. Афіцыйных каментараў ад уладаў краін Цэнтральнай Азіі пакуль не было.

Варта адзначыць, што вайскоўцы ЗША, пераследуючы талібаў і баевікоў Ісламскага руху Узбекістана, перыядычна праводзяць спецаперацыі на тэрыторыі Пакістана. Ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва падчас гэтых аперацый выклікаюць незадаволенасць пакістанскіх уладаў.

Артапедычныя падушкі і матрацы не гарантуюць добры сон

Сучаснаму чалавеку жыццёва неабходна высыпацца. Уначы адбываецца апрацоўка сабранай за дзень інфармацыі. А вялікі аб'ём гэтай інфармацыі прыводзіць да таго, што цяпер чалавеку патрабуецца больш часу на яе перапрацоўку. Калі чалавек мала спіць, то гэта адразу ж адбіваецца на яго працаздольнасці, павелічэнні вагі і зніжэнні імунітэту.

Паводле сцвярджэння экспертаў, для нармальнага самаадчування сталаму чалавеку неабходна спаць 5-10 гадзін у суткі. А вось, напрыклад, першакласнікам — не менш за дзевяць гадзін. Апроч працягласці сну, іграе вялікую ролю і яго якасць. Для якаснага сну патрэбны зручная падушка і матрац. У Цэнтральным інстытуце траўматалогіі і артапедыі імя Прыорава (Расія) заяўляюць, што няма ўніверсальных паказчыкаў зручнасці падушкі. Усё ўпіраецца ў індывідуальныя перавагі. А вось артапедычныя падушкі і матрацы актуальныя толькі ў нейкай ступені — яны не гарантуюць, што чалавеку будзе зручна спаць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Японіі роўна праз тыдзень пасля разбуральнага землятрусу і цунамі галоўнай пагрозай застаецца надзвычайная сітуацыя на АЭС у Фукусіме — у пятніцу стала вядома,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика