ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

22.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пуцін назваў аперацыю ў Лівіі бессаромным крыжовым паходам

Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін параўнаў ваенную аперацыю Захаду ў Лівіі з крыжовым паходам, заявіўшы, што ніхто не мае права ўмешвацца ва ўнутрыпалітычныя канфлікты звонку.

Пуцін раскрытыкаваў рэзалюцыю Савета Бяспекі ААН па Лівіі, назваўшы яе "непаўнавартаснай і недасканалай". "Яна дазваляе ўсім рабіць усё, любыя дзеянні ў дачыненні суверэннай дзяржавы... Гэта мне нагадвае сярэднявечны заклік да крыжовага паходу, калі хтосьці заклікаў кагосьці ісці ў пэўнае месца і штосьці вызваляць", — заявіў расійскі прэм'ер.

Акрамя таго, ён ахарактарызаваў палітыку ЗША па ўмяшанні ў канфлікты ў іншых краінах як устойлівую тэндэнцыю, у якой няма ні сарому, ні логікі. У сувязі з гэтым прэм'ер РФ успомніў тое, як падчас прэзідэнцтва Біла Клінтана ішла бамбёжка Белграда, а падчас прэзідэнцтва Джорджа Буша-старэйшага і Джорджа Буша-малодшага — Ірака і Афганістана.

Пуцін падкрэсліў, што ўрад РФ не займаецца знешнепалітычнымі пытаннямі, аднак у яго ёсць асабістае меркаванне з нагоды падзей у Лівіі. Паводле яго слоў, ні па адным параметры лівійскі рэжым не падыходзіць пад крытэрыі дэмакратычнай краіны, але гэта "не значыць, што камусьці дазволена ўмешвацца ва ўнутрыпалітычны канфлікт, нават узброены, звонку, абараняючы адзін з бакоў".

Украіна ацаніла свае запасы сланцавага газу ў 30 трыльёнаў кубаметраў

Запасы сланцавага газу ва Украіне складаюць не менш за 30 трыльёнаў кубаметраў, але пасля завяршэння работ па ацэнцы рэсурсаў амерыканскімі экспертамі прагнозы могуць падвоіцца. Пра гэта ў інтэрв'ю "Коммерсантъ-Украіна" распавёў міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны Мікалай Злачэўскі.

Украіна, чыя эканоміка больш чым на палову залежыць ад імпарту расійскага газу, неаднаразова заяўляла пра намеры павялічыць уласную здабычу газу, у тым ліку нетрадыцыйнага, а таксама пашырыць імпарт паліва з альтэрнатыўных расійскай крыніц. У лютым урады Украіны і ЗША падпісалі мемарандум пра супрацоўніцтва ў вобласці разведкі сланцавага газу. Украіна сцвярджае, што на яе тэрыторыі знаходзяцца самыя буйныя радовішчы сланцавага газу ў Еўропе.

Цяпер газ са сланцаў ва Украіне не здабываецца, але ўкраінскія кампаніі вядуць здабычу невялікіх аб'ёмаў шахтавага метану, што неабходна для дэгазацыі шахтаў.

З кожным выдаленым зубам пагаршаецца памяць

Зубы і якасць памяці звязаныя. Такая выснова была зроблена ў рамках міжнароднага праекта па пытаннях старэння чалавека супрацоўнікамі Універсітэта Тромсэ ў Нарвегіі. На іх думку, са стратай зубоў сапраўды пагаршаецца памяць у чалавека.

Прафесар гераданталогіі ўніверсітэта Мод Бергдаль адзначыў, што медыкам вядома, што многія органы звязаныя адзін з адным. Так, любое ўздзеянне на зубы тут жа адлюстроўваецца на тамаграфічным здымку галаўнога мозгу. Самае страшнае — выдаленне зуба".

Навукоўцы з 1988 года назіралі за групай добраахвотнікаў, даследуючы іх кагнітыўныя здольнасці. Аказалася, здольнасці змяншаліся па меры змяншэння колькасці зубоў. Гэтае назіранне падмацоўваюць вынікі даследавання японскіх спецыялістаў. Толькі там эксперты ў якасці мадэляў абралі грызуноў. Такім чынам, мышы з поўным наборам разцоў хутчэй і лягчэй знаходзілі корм у лабірынце ў параўнанні з суродзічамі, якія страцілі зубы.

У Емене генерал-мяцежнік атачыў танкамі прэзідэнцкі палац

Бранятэхніка еменскага войска выведзена ў панядзелак на вуліцы сталіцы Емена. Танкі і бронетранспарцёры, у прыватнасці, блакіравалі прэзідэнцкі палац у Сані. Гэта адбылося адразу пасля таго, як адзін з еменскіх военачальнікаў, зводны брат і памагаты прэзідэнта генерал Алі Махсэн Салех аль-Ахмар заявіў пра далучэнне да апазіцыі, якая патрабуе адстаўкі кіраўніка дзяржавы Алі Абдалы Салеха.

Аль-Ахмар камандуе войскамі паўночнай ваеннай акругі, а таксама займае пасаду камандзіра 1-й бранятанкавай дывізіі — адной з самых баяздольных частак еменскіх узброеных сіл. Менавіта яе машыны і атачылі прэзідэнцкі палац.

На бок апазіцыі перайшлі дзясяткі вайскоўцаў і супрацоўнікаў сіл бяспекі, паведамляюць арабскія тэлеканалы. На вуліцах сталіцы шмат танкаў і вайскоўцаў, але цяжка вызначыць, на чыім баку яны выступаюць — прэзідэнта ці яго праціўнікаў.

"Ціхі Дон" упершыню выдадуць без цэнзуры

Раман Міхаіла Шолахава "Ціхі Дон" упершыню будзе выдадзены ў аўтарскім варыянце — гэта значыць, па рукапісе, без рэдактарскай і цэнзурнай праўкі.

Як паведамляе "Вячэрні Харкаў", кнігу падрыхтавала нейкае расійскае выдавецтва, а друкуюць раман ва Украіне. Аднатомнае выданне, якое выходзіць тыражом у тысячу асобнікаў, убачыць святло не пазней за 9 красавіка.

Тэкст да друку рыхтавалі пісьменнік Аляксандр Стручкоў і старэйшая дачка Шолахава. Як паведаміў журналістам прадстаўнік харкаўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў РФ Леанід Мачулін, у новым выданні будуць адноўлены некалькі тысяч шолахаўскіх слоў, а таксама цэлая частка, прысвечаная паўстанню ў станіцы Вешанская.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Емене генерал-мяцежнік атачыў танкамі прэзідэнцкі палац Бранятэхніка еменскага войска выведзена ў панядзелак на вуліцы сталіцы Емена. Танкі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика