"Ад меламана да інваліда". 21.by

"Ад меламана да інваліда"

22.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытальнік

Сын бясконца слухае музыку ў навушніках: дома, па дарозе ў школу, позна вечарам. А ў выхадныя дні можа гадзінамі знаходзіцца ў іх. Апошнім часам ён стаў не падобным сам на сябе: нервуецца, лёгка ўзбуджаецца. Я хвалююся. Тым больш, кажуць, што вельмі гучная музыка можа пашкодзіць слых. Ці ёсць тут якія меры перасцярогі?

Вераніка, г. Брэст.

г. Брэст.

Сапраўды, працяглае праслухоўванне на высокай гучнасці небяспечнае. Парушэнні слыху ўзнікаюць ужо пры ўзроўні бесперапыннай гукавой нагрузкі 85 дэцыбел. Такім узроўнем шуму суправаджаецца, напрыклад, вулічны рух у вялікіх гарадах. Пасля кароткачасовага ўздзеяння высокіх узроўняў шуму далікатныя валасковыя клеткі ўнутранага вуха аднаўляюцца. Пры гэтым вастрыня слыху зніжаецца толькі часова і нязначна. Пры паўторным і працяглым уздзеянні шуму гэтыя слыхавыя сенсорныя клеткі пашкоджваюцца больш сур'ёзна і рэгенерацыя іх становіцца немагчымай. Асабліва шкодным лічыцца папулярнае ў моладзі слуханне гучнай музыкі на дыскатэках або праз навушнікі. Інтэнсіўнасць гуку ў навушніках можа дасягаць 110—120 дэцыбел. Такую гучнасць без шкоды для здароўя можна слухаць не больш як 30 секунд.

Умовы, у якіх знаходзіцца ваш сын, аналагічныя тым умовам, што прыводзяць да прафесійных парушэнняў. Калі з-за моцнага і працяглага шуму наступае тугавухасць і нават глухата.

Пры ўзнікненні першых прыкмет тугавухасці неабходна захоўваць бясшкодны ўзровень шуму ў 20—30 дэцыбел. Часам урачы нават прапісваюць спецыяльныя супрацьшумавыя навушнікі. Але не заўсёды ўдаецца вярнуць слых без хірургічнага ўмяшання. У шэрагу выпадкаў даводзіцца рабіць аперацыю. Або ж карыстацца слыхавым апаратам, як гэта робяць людзі пры старэчай глухаце.

Магчыма, юнак імкнецца атрымаць ад гучнай музыкі стымулюючы эфект. Бо вялікая гучнасць выклікае стрэсавы стан. Пры гэтым у кроў паступае так званы "стрэсавы гармон" адрэналін. Ён трансфармуецца ў рэчыва, якое ўздзейнічае на свядомасць, як наркотык.

Выснова напрошваецца сама сабой — лепш за ўсё слухаць нягучную музыку і без усякіх навушнікаў. Але моладзь часта не бярэ да ўвагі словы бацькоў. Таму, калі сын ніяк не настроены адмаўляцца ад праслухоўвання плэера, вазьміце сабе на ўзбраенне наступныя рэкамендацыі:

 Набудзьце для яго высакаякасныя плэер і навушнікі. Калі гук якасны, то не патрабуецца моцнае павелічэнне гучнасці.

 Гучнасць варта настройваць адразу ж пасля ўключэння музыкі. Для настройкі бяспечнай гучнасці праслухоўванне пачынаецца на нізкай гучнасці. Павольна павялічваецца гучнасць да той пары, пакуль гук не будзе чуваць дастаткова чыста і без скажэнняў.

 Для вушэй неабходны рэгулярны адпачынак — 15-хвілінныя перапынкі кожную гадзіну, калі гучнасць мелодый перавышае 85 дэцыбел.

 Вялікая ўвага — на шумавую абстаноўку. На дыскатэцы, на канцэртах варта трымацца далей ад узмацняльнікаў. Можна для засцярогі выкарыстаць берушы. Яны зробленыя так, што не блакіруюць слых цалкам, а прапускаюць пэўныя гукі.

 Назірайце за слыхам. Спытайце ў сына: ці бываюць у яго выпадкі, калі ён не чуе званок у дзверы? Ці няма ў яго адчування, што нізкія мужчынскія галасы ён чуе лепш, чым жаночыя і дзіцячыя? Ці ўзнікае ў яго адчуванне, што большасць людзей гавораць невыразна? Ці часта яго просяць гаварыць цішэй? У выпадку станоўчых адказаў юнаку неабходна звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сын бясконца слухае музыку ў навушніках: дома, па дарозе ў школу, позна вечарам. А ў выхадныя дні можа гадзінамі знаходзіцца ў іх. Апошнім часам ён стаў не падобным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика