У купальскім стылі
29.03.2011
—
Новости Общества
|
У цэнтры Маладзечна — сталіцы “Дажынак-2011” з’явіцца фантан-скульптура вышынёй больш за два з паловай метры работы скульптара Уладзіміра Жбанава. Галоўная ідэя кампазіцыі навеяна аўтару славутым святам Купалле — маладая пара з вянком у руках стаіць на трылісніку, які быў калісьці адным з сімвалаў горада Маладзечна. Ён абазначаў тры напрамкі дарог ад горада — на Вільнюс, Гродна і Мінск. І фантанам пераўтварэнне Маладзечна не абмяжоўваецца. Раённы цэнтр сёння перажывае будаўнічы бум з усімі выцякаючымі вынікамі. Жыхары жывуць “у стане рамонту”, але з нязручнасцямі ў выглядзе перакапаных вуліц і паркаў мірацца — вынік варты таго. Паколькі свята будзе юбілейнае — пройдзе ў краіне ўжо ў пятнаццаты раз, — праграма яго будзе прынцыпова адрознівацца ад папярэдніх. Пакуль што яна трымаецца ў сакрэце, і гэта стварае дадатковую інтрыгу. Адным словам, Маладзечна знаходзіцца ў чаканні вялікага свята разам з усімі беларусамі. Праўда, ужо адбылася закрытая міні-прэзентацыя ўзораў сувенірнай прадукцыі. Гэта керамічныя чайныя сервізы з асобай сімволікай, абрусы і ручнікі, льняныя лялькі, разнастайныя вазы і арыгінальныя насценныя пано.Работы будзе яшчэ шмат, а да фестывалю ўсяго паўгода. На выездзе ў напрамку Мінска як грыбы растуць камфартабельныя дамы. На галоўным аб’екце “Дажынак” — спартыўна-відовішчным комплексе з басейнам, элементамі аквапарку і лядовай арэнай — будаўнікі прыступілі да мантажу металаканструкцый. А на цэнтральнай сцэнічнай пляцоўцы фестывалю заліваюць фундамент. Новы амфітэатр будзе “апрабаваны” ў справе за месяц да свята — у жніўні тут пройдзе фестываль беларускай песні і паэзіі, які стаў ужо традыцыйным. Усяго ж у час “Дажынак” у горадзе будуць працаваць шэсць сцэнічных пляцовак.Праграма падрыхтоўкі Маладзечна да “Дажынак-2011” уключае каля тысячы мерапрыемстваў, на прывядзенне горада ў парадак выдзелена каля 750 мільярдаў рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры Маладзечна — сталіцы “Дажынак-2011” з’явіцца фантан-скульптура вышынёй больш за два з паловай метры работы скульптара Уладзіміра Жбанава. Галоўная ідэя...
|
|