Мінгандаль абвяргае чуткі аб павышэнні цэн на цукар і алей
09.04.2011
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення арганізацыі спажывецкага рынку харчовымі таварамі Мінгандлю Любоў Язэпчык. "Ніякага павышэння цэн на цукар і алей не плануецца, іх запасаў у гандлі дастаткова для рытмічнага забеспячэння ўнутранага рынку", — падкрэсліла яна. У прыватнасці, запасаў цукру ў краіне заўсёды дастаткова для таго, каб поўнасцю ім забяспечыць унутраныя патрэбнасці. "Рэсурсаў столькі, што калі нават цукровыя заводы спыняцца, запасы цукру можна будзе прадаваць на працягу 10 месяцаў, — адзначыла Любоў Язэпчык. — Да таго ж, цукровыя заводы працуюць стабільна, выконваюць усе заяўкі гандлёвых арганізацый". Запасаў алею таксама на складах дастаткова — іх хопіць на 2,5 месяца бесперабойнай работы. Акрамя таго, пастаянна вядуцца імпартныя закупкі. "Мы з канцэрнам "Белдзяржхарчпрам" дамовіліся, што не будзем павышаць цэны на цукар і алей, і афіцыйна данеслі гэту інфармацыю да насельніцтва праз прэсу. Аднак чуткі аб нібыта маючым адбыцца павышэнні цэн на гэтыя прадукты харчавання выклікалі ажыятажны попыт, і людзі пачалі скупляць вялікімі аб'ёмамі цукар і алей", — расказвае спецыяліст. Павышаны попыт на цукар пачаўся з Брэсцкай вобласці, затым пракаціўся па Гродзенскай, тры дні таму пачалося ажыўленне ў гэтым сегменце рынку ў Мінску. Любоў Язэпчык падкрэсліла, што Мінгандаль трымае гэта пытанне на кантролі і гатова забяспечыць патрэбнасці насельніцтва ў гэтых прадуктах. У бліжэйшыя выхадныя дні будуць працаваць аптовыя базы "Мінскбакалея" і "Белбакалея", каб заяўкі гандлёвых арганізацый выконваліся неадкладна. Разам з тым, калі цэны на цукар рэгулюе дзяржава, то цэны на алей залежаць ад закупкі. "Аналагічная сітуацыя з ростам цэн на алей у Беларусі ўжо была некалькі гадоў таму, калі да сезона нарыхтовак цэны на алей павялічыліся амаль у два разы — з Br2,6 тыс. да Br5-6 тыс., — нагадала спецыяліст. — А потым у сувязі з паступленнем алейнага насення сланечніку новага ўраджаю сітуацыя стабілізавалася і цэны на алей зноў сталі ніжэйшыя". Алейнае насенне сланечніку для вытворчасці алею і бутэляваны алей Беларусь у асноўным атрымлівае з Украіны і Расіі. Кантракты па пастаўках алею маюць доўгатэрміновы характар, і імпарцёры запэўніваюць, што ў гэтым сегменце рынку рэзкіх ваганняў цэн пакуль не прадбачыцца. У Мінгандлі таксама адзначылі, што цяпер сітуацыя ў цэлым кіруемая, і просяць насельніцтва не паддавацца чарговым нездаровым чуткам аб павышэнні цэн. З боку Мінгандлю ўзмоцнены кантроль за выкананнем заявак на прадукты харчавання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення арганізацыі спажывецкага рынку харчовымі таварамі Мінгандлю Любоў Язэпчык. "Ніякага павышэння...
|
|