Рамонт на кальцавой адкладзены. 21.by

Рамонт на кальцавой адкладзены

09.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Мінскай кальцавой дарозе з 5 па 15 красавіка на ўчастку 11-15 кіламетр (раён Чыжоўкі) планавалася правесці работы па рамонце дарожнага пакрыцця левай праезнай часткі. Аднак у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я яны адкладзены. Пра дакладныя тэрміны пачатку работ стане вядома пазней.

Падчас іх правядзення, удакладняе прэс-служба дэпартамента "Белаўтадар" Мінтранса, рух па асобных палосах праезнай часткі будзе закрыты, транспартныя патокі будуць перанакіроўвацца на суседнія палосы. Таксама будзе абмежавана хуткасць руху. Падчас правядзення работ будуць арганізаваныя пастаянныя дзяжурствы дарожных службаў і ДАІ. Да ўдзельнікаў дарожнага руху агучаны зварот — быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, захоўваць хуткасны рэжым і не выязджаць на палосы, дзе будуць весціся дарожныя работы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Мінскай кальцавой дарозе з 5 па 15 красавіка на ўчастку 11-15 кіламетр (раён Чыжоўкі) планавалася правесці работы па рамонце дарожнага пакрыцця левай праезнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика