Ручнік
09.04.2011
—
Новости Общества
|
Жанчыны, якія ткалі ручнікі, напаўнялі глыбінным зместам гэтую "белую дарогу жыцця". Сакрэты светаўспрымання хаваліся за крыжамі, ромбамі, палоскамі ды раслінамі. Шматлікія і непаўторныя спалучэнні, свяшчэнныя веды перадаваліся ад бабулі да ўнучкі. Часцей за ўсё ручнікі ткалі ў пост, калі думкі напаўняліся дабрынёй і спакоем, паводзіны характарызаваліся стрыманасцю, і само гэта дзеянне напаўнялася жыццестваральнай энергетыкай Космасу. Дзяўчына магла трапіць ў "грамаду" жанчын толькі праз абрады вянчання і вяселля, пасля таго як выткала сорак ручнікоў. На ручнік бабка-павітуха прымала немаўля, з ручніком ішлі ў сваты, на ручніку стаялі маладыя ў храме, ручніком перавязвалі пару сватоў падчас вяселля. З хлебам-соллю на ручніку праводзілі і сустракалі маладых на парозе роднай хаты. На ручніках выносілі з хаты, неслі да могілак і апускалі ў магілу труну з нябожчыкам. Перш, чым зірнуць на сонца, чалавек "змываў" сон і лашчыў твар ручніком. Перш, чым сесці за стол, трэба было падзякаваць Богу за падараванае жыццё і долю. Позірк накіроўваўся на покуць, а там, пад столлю, знаходзіўся абраз Збаўцы і.... бялюткі ручнік. Ручнік, асабліва чырвоны, выкарыстоўвалі знахары пры лячэнні хваробаў. Асноўнымі колерамі ручніка былі белы і чырвоны. Белае, вялікае, поле было пасярэдзіне, а па баках — шырокія чырвоныя палосы арнаментаў. Пасля мыцця звычайныя, набытыя ў краме, ручнікі складвалі як бялізну, а саматканыя, тыя, што будуць удзельнічаць у сямейна-родавых абрадах, скручвалі ў "трубы", або "кацёлкі". Магчыма, ручнік — гэта старажытны манускрыпт, "галубіная кніга" нашай культуры з зашыфраваным генетычным кодам нашай духоўнасці, культурных стасункаў з суседзямі, творчых набыткаў. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жанчыны, якія ткалі ручнікі, напаўнялі глыбінным зместам гэтую "белую дарогу жыцця". Сакрэты светаўспрымання хаваліся за крыжамі, ромбамі, палоскамі ды... |
|