Ажыятажны попыт на цукар і алей у Мінску спадзе праз 2-3 дні. 21.by

Ажыятажны попыт на цукар і алей у Мінску спадзе праз 2-3 дні

12.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ўчора на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, перадае БЕЛТА.

"Праз 2-3 дні ажыятажны попыт на цукар і алей у горадзе спадзе", — сказаў мэр сталіцы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што цэны на цукар павышацца не будуць.

Начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Валянцін Байдак інфармаваў, што апошнія 4-5 дзён у Мінску назіраецца ажыятажны попыт на цукар і алей. "Калі раней магазіны Мінска прадавалі па 60 тон цукру, то за апошнія дні яго рэалізацыя ўзрасла ў 10 разоў.

У пятніцу, суботу, нядзелю магазіны горада атрымлівалі па 350 тон цукру штодзень з улікам астаткаў у аб'ёме амаль 2 тыс. тон. Тым не менш сёння раніцай сталічныя магазіны засталіся практычна без цукру", — канстатаваў кіраўнік упраўлення. Паводле яго слоў, гандлёвая сетка прымае меры: цукровыя заводы ноччу адправілі ў Мінск вагоны са сваёй прадукцыяй. Базы "Белбакалеі" кругласутачна фасуюць цукар для магазінаў.

Па другой таварнай групе — алею — рэалізацыя таксама ўзрасла ў разы. "Калі раней спажывец купляў 1-1,5 л алею, то сёння алей скупляецца ўпакоўкамі па 10-15 кг", — сказаў Валянцін Байдак. Паводле яго слоў, у Мінску маргарынавы завод працуе, ідуць пастаўкі ў гандлёвую сетку, але гэтага недастаткова. "Фірмы-імпарцёры практычна прыпынілі пастаўкі. Яны маюць у наяўнасці алей на складах, але, не ведаючы рэальнага разліковага курсу, прыпынілі пастаўкі", — растлумачыў прадстаўнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку гарвыканкама.

Мікалай Ладуцька бачыць у існуючай сітуацыі віну некаторых гандлёвых прадпрыемстваў, якія не арганізавалі бесперабойныя пастаўкі гэтай прадукцыі на прылаўкі. "Гандаль у горадзе за выхадныя дні не разгарнуўся. Калі буйныя гандлёвыя сеткі забяспечылі пастаўкі, то дробныя магазіны гэтага не зрабілі", — канстатаваў старшыня Мінгарвыканкама.

Мэр Мінска даручыў кіраўніцтву галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку правесці сустрэчы з прадстаўнікамі кампаній — пастаўшчыкоў алею па пытаннях насычэння рынку гэтай прадукцыяй, а таксама рэкамендаваць дырэктарам магазінаў арганізаваць самавываз цукру з прадпрыемстваў-вытворцаў і аптовых баз. Таксама, на яго думку, магазіны павінны інфармаваць насельніцтва аб адсутнасці падстаў для ажыятажнага попыту. "Неабходна ў кожным гандлёвым аб'екце вывесіць аб'яву аб дастатковым аб'ёме цукру на складах беларускіх прадпрыемстваў. Не трэба на пустым месцы ствараць тое, што не мае пад сабой падстаў", — сказаў Мікалай Ладуцька, падкрэсліўшы пры гэтым, што існуючых запасаў на цукровых заводах краіны, а гэта амаль 150 тон тыс. цукру, хопіць, каб да канца гэтага года прадаваць іх нават у рэжыме ажыятажнага попыту.

"Сёння цукру дастаткова. Няхай, хто хоча, купляе 100 кг. Няхай купляюць. Дзякуй", — сказаў мэр сталіцы аб скупшчыках цукру і даручыў галоўнаму ўпраўленню спажывецкага рынку адрэагаваць на павышаны попыт насельніцтва. "З сённяшняга дня цукар і алей павінны прысутнічаць у магазінах Мінска", — запатрабаваў Мікалай Ладуцька.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ўчора на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, перадае БЕЛТА. "Праз 2-3 дні ажыятажны попыт на цукар і алей у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика