Жывы гук. Абаронена Мінкультам. 21.by

Жывы гук. Абаронена Мінкультам

12.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рашэннем калегіі Міністэрства культуры "Аб мерах па паляпшэнні развіцця музычна-эстраднага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь" прыняты загад па абмежаванні выкарыстання фанаграм і заахвочванні практыкі выкарыстання "жывога" гуку ў канцэртных мерапрыемствах.

Такое рашэнне звязана з тым, што ў краіне вельмі часта адбываюцца парушэнні правоў спажыўцоў, калі замест "жывога гуку" на канцэрце выкарыстоўваецца гук "тэхнічны" — фанаграма. А глядач або слухач, ні пра што не падазраючы, плаціць грошы за жывое выкананне... У адпаведнасці з Законам "Аб абароне правоў спажыўцоў" інфармацыя аб аказанні забаўляльных паслуг выканаўцамі музычных твораў у абавязковым парадку павінна змяшчаць указанне на выкарыстанне фанаграмы. Значыць, калі на канцэртнай афішы няма такой пазнакі, то гук мусіць быць "жывым" — інакш вашыя правы парушаныя і вы маеце права патрабаваць сатысфакцыі.

Рэкамендацыі па абмежаванні выкарыстання фанаграм і пашырэнні практыкі выкарыстання "жывога" гуку ў канцэртных мерапрыемствах Міністэрства культуры накіравала ва ўсе ўпраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, а таксама ў падпарадкаваныя рэспубліканскія канцэртныя арганізацыі.

Мінкульт плануе праводзіць і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на стымуляванне і развіццё выканальніцкага майстэрства "жывым" гукам.

Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рашэннем калегіі Міністэрства культуры "Аб мерах па паляпшэнні развіцця музычна-эстраднага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь" прыняты загад па абмежаванні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика