А як лечыцеся вы?. 21.by

А як лечыцеся вы?

12.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Няўстойлівае вясновае надвор'е — гэта такое ж няўстойлівае здароўе. Вось сонца прыгрэла — і людзі, узрадаваныя цеплынёй, забываюцца пра цёплае паліто і апранаюць тоненькую вятроўку. А пасля раз — і носам хлюпаюць. Хтосьці змагаецца з прастудай дарагімі сіропамі з аптэкі, іншыя — народнай медыцынай. А што больш якасна?

Што рабіць, каб не захварэць?

Саша Варламаў, дызайнер:

— Піць гарбату з мёдам плюс вітаміны. І не хадзіць голым. Калі ўжо захварэлі, то трэба добра прапарыцца і прапацець. Цудоўны сродак — лазня з соллю. Заходзіш у парылку — і націраешся соллю, вынік імгненны. Толькі вось я ўсё адно хварэю (<І>усміхаецца — аўт.). Нікуды ад гэтага не дзенешся.

Ірына Дарафеева, спявачка, заслужаная артыстка Беларусі:

— Я стараюся загартоўвацца. Кожны дзень хаджу ў басейн. Што датычыць народных сродкаў, то для мяне лепшы сродак — гэта гарбата з мёдам. Час ад часу наведваю лазню. Надвор'е зараз нестабільнае, таму стараюся апранацца як мага цяплей. Бо лепш перастрахавацца, чым перамерзнуць.

Аляксандр Сярэбранікаў, тэлевядучы ("Нашы навіны", АНТ):

— Калі лячыцца, то толькі народнымі сродкамі. Асабіста я не надта давяраю лекам. Прынамсі, я люблю добрую лазню з правераным лазеншчыкам, які з дапамогай сваіх венікаў — розных венікаў — выгане з мяне ўсю немач. А пасля лазні абавязкова гарбата з лімонам. Праўда, з-за недахопу часу бываць у лазні удаецца не так часта, як хацелася б. Калі ж такая магчымасць з'яўляецца, бяру з сабой старых добрых сяброў і іду ў лазню — задавальненне ад гэтага атрымліваю вялікае!

Вольга Фядотава, галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра:

— Надвор'е вясной, і праўда, няроўнае: змена паветраных мас, скачкі тэмпературы, перапады атмасфернага ціску. Лячуся традыцыйнымі метадамі, звяртаюся ў паліклініку, бальніцу. Перад пачаткам сезона можна, вядома, зрабіць і прышчэпку. Але я, напрыклад, яе ўжо не рабіла, бо паспела захварэць да таго, як прыйшоў час прышчэплівацца. А ўвогуле ў нас на аўтаадказчык, акрамя нашых прагнозаў, запісваецца і медыцынскі прагноз — рэкамендацыі кардыёлагаў. Таму асабліва метэазалежныя людзі могуць паслухаць і ўзяць для сябе адтуль штось карыснае. А так — лепш за ўсё ўмацоўваць свой імунітэт і займацца спортам.

Пятро Васючэнка, пісьменнік, загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта:

— Пытанне для мяне актуальнае, бо працую пераважна ў калектывах студэнцкіх. Але заўважыў адну цікавую залежнасць: калі ёсць унутраны настрой не хварэць, то і не захварэеш. То бок ёсць самаўнушэнне. Яшчэ вельмі дарэчы ўжываць вітаміны, як натуральныя, так і ў комплексе, — гэта аскарбінавая кіслата, гематавіт, алігавіт. З прадуктаў — садавіна, а таксама часнок, але яго — толькі ў непрацоўны час (усміхаецца аўт.).

Апытваў Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няўстойлівае вясновае надвор'е — гэта такое ж няўстойлівае здароўе. Вось сонца прыгрэла — і людзі, узрадаваныя цеплынёй, забываюцца пра цёплае паліто і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика