Краiне патрабуюцца новыя сiстэмы вiдэаназiрання. 21.by

Краiне патрабуюцца новыя сiстэмы вiдэаназiрання

15.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асабiсты склад МУС пераведзены з 12 красавiка на ўзмоцнены рэжым нясення службы. Гэта значыць, для праваахоўнiкаў адменены адпачынкi i выхадныя, а несцi службу даводзiцца па 12 i болей гадзiн у суткi. Узмоцнены рэжым працягнецца не менш як месяц. На працягу гэтага тэрмiну ва ўсiх месцах масавага знаходжання грамадзян будуць праводзiцца доглядавыя мерапрыемствы. Догляд вядзецца з дапамогай спецсродкаў, у тым лiку ручных металадэтэктараў. Той, хто будзе рухацца ў бок вакзала цi ад яго з вялiкiмi чамаданамi i сумкамi, таксама сутыкнецца з доглядам. Што датычыцца абмежавання перавозкi буйнагабарытных рэчаў, то гэта пытанне яшчэ абмяркоўваецца, вывучаецца замежны вопыт, пасля чаго будуць уносiцца канкрэтныя прапановы.

Паводле слоў намеснiка мiнiстра ўнутраных спраў —начальнiка мiлiцыi грамадскай бяспекi Яўгена ПОЛУДНЯ, яшчэ да 11 красавiка МУС падрыхтавала i накiравала ў Мiнгарвыканкам iнфармацыю па тэхнiчных патрабаваннях да розных аб'ектаў. Усё ж такi наперадзе — чэмпiянат па хакеi, i належная тэхнiчная аснашчанасць павiнна быць. Зараз мiнiстэрства рыхтуе належныя дакументы з прапановай аб неабходнасцi абсталявання сiстэмамi вiдэаназiранння спартыўных арэнаў i стадыёнаў.

Святлана БАРЫСЕНКА.

(Заканчэнне у наступным нумары.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асабiсты склад МУС пераведзены з 12 красавiка на ўзмоцнены рэжым нясення службы. Гэта значыць, для праваахоўнiкаў адменены адпачынкi i выхадныя, а несцi службу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика