Ой, нясі, мой косю
16.04.2011
—
Новости Общества
|
Валянцін Кірыленка — адзін з маладых артыстаў ансамбля народнай музыкі "Бяседа". І па ўзросце (нарадзіўся ў 1975 годзе ў пасёлку Беразіна Буда-Кашалёўскага раёна), і па часе працы ў ансамблі (з 1999 года, пасля заканчэння Беларускага ўніверсітэта культуры, з'яўляецца салістам-вакалістам). Аднак у дружным калектыве ён адчувае сябе вольна і творча. Разам з калегамі вобразна перадае хараство беларускай песні, раздольна выяўляе самабытнасць нацыянальнага духу.
Цяга да музыкі ў падлетка была настолькі неадольная і моцная, што яго не палохала і не стамляла дарога да музычнай школы, якая знаходзілася за дзесяць кіламетраў у суседнім Жлобінскім раёне. Двойчы на тыдзень ён на веласіпедзе ездзіў у Пірэвічы вучыцца баяннаму майстэрству, а ў непагадзь яго падвозіў бацька Аляксандр Віктаравіч на трактары. У сям'і вельмі любілі песні, танцы. Маці Зінаіда Іванаўна, паштовы работнік, падбірала публікацыі па музыцы. Агульная павага і любоў спрыялі музычнаму навучанню Валянціна, дапамаглі яму стаць лаўрэатам першага нацыянальнага конкурсу "Галасы Радзімы". Пасля заканчэння Гомельскага музычнага вучылішча імя Н. Сакалоўскага ў 1994 годзе юнак паступіў у Беларускі ўніверсітэт культуры. Тут адбыліся лёсавызначальныя падзеі для яго. Ва ўніверсітэцкіх сценах Валянцін сустрэў Людмілу Марушку, і яны стварылі сям'ю (цяпер Людміла — салістка-вакалістка ансамбля народнай музыкі "Свята"). І там атрымаў запрашэнне ў "Бяседу". ...Колькі гадоў таму мастацкі кіраўнік "Бяседы" народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны па-апякунску клапатліва выказаўся пра маладога спевака: "...яго працавітасць, мэтанакіраванасць, магутны талент і прафесіяналізм даюць падставы лічыць, што ў перспектыве ён можа стаць адным з лепшых выканаўцаў народнай песні ў нашай краіне". Ой, нясі, мой косю Верш Уладзіміра Пецюкевіча Музыка Мікалая Алешкі Ой, нясі, мой косю, косю вараненькі, Ты мяне да любай, да маёй Надзейкі! Без яе, адзінай, чайкі белакрылай, Не знаходжу месца, проста жыць няміла. Колькі год сумую, колькі год чакаю! Ад яе, далёкай, вестачкі не маю. Паляцела ў вырай на зямлю чужую, За лясы густыя, за гару крутую. Радасна-шчымліва я вясной вітаю Жаўрукоў вясёлых, бацяноў і чаек. А маёй Надзейкі, чайкі незабыўнай, Не відаць ні ў полі, ні над хваляй сіняй. Ой, нясі, мой косю, косю вараненькі, Ты мяне да любай, да маёй Надзейкі! Без яе адзінай, чайкі белакрылай, Не знаходжу месца, проста жыць няміла.Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валянцін Кірыленка — адзін з маладых артыстаў ансамбля народнай музыкі "Бяседа". І па ўзросце (нарадзіўся ў 1975 годзе ў пасёлку Беразіна Буда-Кашалёўскага... |
|