Аўталаўка не хадзіла ў вёску з-за ямін на дарозе і навіслых над ёй старых дрэў. 21.by

Аўталаўка не хадзіла ў вёску з-за ямін на дарозе і навіслых над ёй старых дрэў

16.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагая рэдакцыя, дапамажы нам, старым пенсіянерам, каб нам прывезла аўталаўка хлеб і іншыя прадукты ў вёску. Яна ўжо не прывозіць іх з сярэдзіны зімы. Возяць на ферму ў Анцэмучыну (прабачце, калі тут недакладнасць, але ў лісце неразборліва. — рэд.). Дык маладыя сходзяць і купяць, а нам гэты кіламетр прайсці цяжка. Ды некаторыя і не змогуць. Трэба прасіць каго-небудзь. Я патэлефанаваў бы вам на "гарачую лінію", дык я інвалід другой групы па слыху.

Мечыслаў Іосіфавіч Давыдзёнак, вёска Дуды Валожынскага раёна

Ліст заяўніка мы накіравалі на рэагаванне ў Валожынскае раённае спажывецкае таварыства. Даволі аператыўна, з выездам на месца яго работнікі разабраліся ў сітуацыі, пра што праінфармавалі рэдакцыю.

"...Праўленне Валожынскага раённага спажывецкага таварыства паведамляе, што перабоі ў абслугоўванні вёскі Дуды Вішнеўскага сельскага Савета адбыліся ў сувязі з дрэнным станам дарогі (у пачатку вёскі і ў сярэдзіне ў двух месцах утварыліся глыбокія яміны), а таксама з-за навіслых над дарогай старых сухіх дрэў, якія не дазвалялі аўтафургону праехаць у вёску. Камісіяй раённага спажывецкага таварыства, што выязджала ў вёску Дуды для разбору, было ўстаноўлена, што службай ДРБУ быў завезены пясок у пачатак вёскі, але засыпанне яміны праводзіў сам жыхар вёскі Дзядзюль Г.Г. Яміны ў сярэдзіне вёскі засталіся. Службай энергасетак праведзена абразанне старых дрэў і кустоўя толькі па правым баку дарогі (над слупамі электраперадач), па левым боку навіслыя старыя дрэвы засталіся. Жыхар вёскі Дуды Давыдзёнак М.І. пастаянна пражывае ў вёсцы Хахлова Маладзечанскага раёна, у вёсцы Дуды бывае наездамі для догляду за пчоламі, пагутарыць з ім асабіста не атрымалася. Абслугоўванне жыхароў вёскі Дуды з 8.04.2011 г. адбываецца па панядзелках і аўторках аўтакрамай №2 (прадавец Пасека Т.П.) з 18.45 да 19.10 гадзін у цэнтры вёскі. Адказ заяўніку даць немагчыма, паколькі адрас пражывання невядомы".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагая рэдакцыя, дапамажы нам, старым пенсіянерам, каб нам прывезла аўталаўка хлеб і іншыя прадукты ў вёску. Яна ўжо не прывозіць іх з сярэдзіны зімы. Возяць на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика