"А нам баліць гэта...". 21.by

"А нам баліць гэта..."

19.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Блізкая ўлада

Праблемы ЖКГ пераважалі на "прамой лініі", якую правёў губернатар Брэстчыны Канстанцін Сумар

Пасля дзвюх з невялікім гадзін размовы з тэлефоннымі абанентамі многіх раёнаў вобласці старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар адзначыў, што абсалютная большасць званкоў насілі, так бы мовіць, дыспетчарскі характар. Амаль не ўздымаліся такія праблемы, што патрабуюць тэрміновага ўмяшання органаў улады з магчымымі далейшымі арганізацыйнымі высновамі. Людзі ў асноўным прасілі дапамогі ў сувязі з сезоннымі падтапленнямі, рамонтам жылля, падсыпкай дарог і вуліц.

Былі сярод зваротаў і такія, што адлюстроўваюць сацыяльныя праблемы грамадства. Жыхарка Століна паскардзілася, што за прыватызацыю кватэры ў доме 1930 года пабудовы з пячным ацяпленнем ёй налічылі 15 мільёнаў рублёў. Сапраўды, сума выглядае занадта вялікай для тых умоў, якія былі названы. Напрыклад, на сезон ацяплення, паводле слоў гаспадыні, ідзе тры машыны дроў. Губернатар даручыў адпаведным службам як след разабрацца ў сітуацыі і прыняць рашэнне.

Але гэта нават не асноўная праблема, якая прымусіла жанчыну настойліва дазвоньвацца да кіраўніка вобласці. Сапраўдным горам для іх з мужам, а таксама яшчэ адных суседзяў стаў адзінокі сусед, чалавек ярка выражаных антысацыяльных паводзін, да таго ж агрэсіўны. Ён не раз прабіваў сцены да адных і другіх суседзяў, пра яго п'яныя выхадкі ведае раённая міліцыя, у курсе становішча старшыня Столінскага райвыканкама Аляксей Дзямко. Але суд нядаўна адмовіў у просьбе жыльцоў выселіць праблемнага кватэранаймальніка з вялізнай запазычанасцю па аплаце, бо мясцовая арганізацыя ЖКГ не прадаставіла якога-небудзь памяшкання яму для жылля. І што ў такой сітуацыі рабіць людзям? Чакаць, пакуль ён учыніць сапраўдную бяду? Пытанне засталося адкрытым. Хоць заяўніцы паабяцалі не пакінуць без увагі ўзнятую ёй праблему, а паглядзець яшчэ раз уважліва, што можна зрабіць.

З просьбай аб фінансавай дапамозе звярнулася ад імя брэсцкай жаночай футбольнай каманды яе кіраўнік Ніна Жукава. Спартсменка распавяла, у якім цяжкім становішчы аказалася каманда з-за адсутнасці грошай: зарплату дзяўчаты не атрымліваюць, формы няма, лекаў няма. 9 красавіка каманда не змагла выехаць на спаборніцтвы ў Магілёў, пад пагрозай зрыву ўдзел у наступных спаборніцтвах. Параіўшыся са службовымі асобамі, якія адказваюць за спорт у вобласці, Канстанцін Сумар паабяцаў паспрыяць футбалісткам.

Пытанні работы грамадскага транспарту ў Брэсце ўзняла толькі адна з тэлефонных абанентаў. Але для работніцы панчошнага камбіната, якая жыве па вуліцы Арлоўскай, гэта набалелае. Як сказала Алена Шостак, па часе, каб трапіць з Арлоўскай на вуліцу Янкі Купалы, дзе знаходзіцца прадпрыемства, усяго 10 хвілін, але пасля вячэрняй змены дабрацца дадому вельмі і вельмі складана. Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Палышанкоў, які прысутнічаў на "прамой лініі", паабяцаў удакладніць графікі руху як камунальных, так і камерцыйных аўтобусаў, што абслугоўваюць гэты ўчастак горада.

А вось маці школьнікаў з вёскі Белавуша Столінскага раёна скардзілася на работу школьнага транспарту. Аўтобус школе выдзелілі, ён рэгулярна забірае і развозіць дзяцей з суседніх вёсак, прычым школьнікаў у другі канец Белавушы не падвозяць, хоць там пралягае маршрут аўтобуса. Аўтобус гэты ходзіць штодзённа. Адлегласць жа ад школы ў той самы другі канец складае каля трох кіламетраў. Першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Аляксандр Жук атрымаў указанне ўрэгуляваць сітуацыю.

Самыя балючыя праблемы па-ранейшаму агучвалі людзі, якія ўнеслі грошы на будаўніцтва жылля і сутыкнуліся з цяжкасцямі. Так, у Пінску забудоўшчыкі не згадзіліся з канчатковай сумай, якую ім выставіла будаўнічая арганізацыя. Жыллё ў Пінску атрымалася даражэйшым, чым у сталіцы. Ім у падмогу паабяцалі абласных спецыялістаў — юрыстаў і фінансістаў.

Жанчына з Баранавічаў, якая будавала кватэру ў доме па вуліцы Брэсцкай, аказалася ў сітуацыі, падобнай да той, у якой знаходзяцца забудоўшчыкі брэсцкай фірмы "Аблічча". Фірма абанкруцілася, людзям грошы не вяртаюць. Вось і жыхарцы Баранавічаў, паводле рашэння суда, грошы павінны вярнуць... Але там абнадзейвае факт, што 21-у дольшчыку ўжо вярнулі сродкі. Так што калі "паднаціснуць", то і ёй могуць выплаціць належнае. З "націсканнем" абяцалі дапамагчы.

Дольшчыкі "Аблічча" не вытрымалі і на гэты раз, патэлефанавалі. Хоць нічога новага ім не сказалі, акрамя таго, што вядома: трэба ўступаць у новыя кааператывы, браць дадатковыя крэдыты і такім чынам заканчваць будаўніцтва, з якім не справілася кампанія "Аблічча".

А тыя, хто жыллё паспяхова пабудаваў, цікавіліся добраўпарадкаваннем і азеляненнем сваіх мікрараёнаў. З гэтай нагоды званілі жыхары мікрараёна "Вулька". Мэр паабяцаў, што будзе пасаджаны парк. Дарэчы, падрыхтоўка месца пад парк распачалася на суботніку.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблемы ЖКГ пераважалі на "прамой лініі", якую правёў губернатар Брэстчыны Канстанцін Сумар Пасля дзвюх з невялікім гадзін размовы з тэлефоннымі абанентамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика