Батарэі сталі халоднымі ў чатырох абласцях Беларусі
20.04.2011
—
Новости Общества
|
Цяпло адключылі ў Брэсцкай, Гродзенскай, частцы Гомельскай і амаль ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці. Пра гэта "Звяздзе" паведаміў Анатоль Шагун начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ. — Тэмпература паветра стала павышацца. Пачынаючы з 17 красавіка, пацяплела, і сярэдняя тэмпература стала вышэй за 10 градусаў Цэльсія, — кажа Анатоль Шагун. — І нават у Віцебскай вобласці, а таму і пачалося планавае адключэнне. Калі такое надвор'е працягнецца, то цяпло будзе адключана па ўсёй рэспубліцы. Нагадаем, што ацяпленне ў жылых дамах адключаецца, калі сярэднясутачная тэмпература на працягу пяці дзён складае +8 градусаў Цэльсія, для дзіцячых садкоў і лячэбна-прафілактычных стацыянараў — +10. Рашэнне аб адключэнні цяпла прымаецца альбо абласным выканаўчым камітэтам па ўсёй вобласці, альбо кожнай раённай адміністрацыі даецца права самастойна вырашаць, калі адключаць ацяпленне. Па сталіцы пытанне аб адключэнні цяпла вырашае Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. — Мы трымаем сувязь з сіноптыкамі. Надвор'е яшчэ не зусім спрыяльнае для адключэння цяпла, — расказаў БелТА начальнік аддзела энергетыкі Мінскага гарвыканкама Анатоль Лаўнічук. — У лепшым выпадку адключым ацяпленне напрыканцы тыдня. Зараз тэмпература носьбіта ў горадзе зніжана да мінімальнай — так спрацавала сістэма рэгулявання. — Працэс адключэння ў параўнанні з працэсам падключэння цяпла больш просты. Тут ідзе абмежаванне падачы цепланосьбіту, — тлумачыць спадар Шагун. — Аднак пры паніжэнні тэмпературы ацяпленне дамоў можа быць адноўлена. У нас бывалі такія выпадкі, калі мы на дзень-два ў сувязі з пахаладаннем уключалі цяпло. Пасля адключэння ацяплення камунальнікі пачнуць рыхтавацца да новага ацяпляльнага сезона. Цепласеткі будуць праходзіць выпрабаванні, іх будуць рамантаваць і заменяць там, дзе неабходна. Пры гэтым жыхарам дамоў давядзецца абыходзіцца некаторы час без гарачай вады. — У асноўным гэта будзе да двух тыдняў, — абяцае Анатоль Шагун. — Па Мінску ў невялікіх кацельных сярэдняя працягласць адключэння склала 9 дзён. У такіх буйных арганізацыях, як Мінскэнерга ці ЦЭЦ, укладваліся ў два тыдні. Бываюць асобныя выпадкі, калі і больш за гэты час. Аднак у такіх сітуацыях мы звычайна ўзгадняем тэрмін з мясцовай адміністрацыяй. Зусім без адключэння гарачай вады абысціся нельга. Настасся Занько. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпло адключылі ў Брэсцкай, Гродзенскай, частцы Гомельскай і амаль ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці. Пра гэта "Звяздзе" паведаміў Анатоль Шагун начальнік...
|
|