Кірмаш карысных ідэй
28.04.2011
—
Новости Общества
|
У прычарнобыльскіх рэгіёнах жывуць і працуюць з улікам рэкамендацый навукоўцаў
![]() “Мы якраз будуем масток паміж радыяцыйнай навукай і практыкай, укараняем новыя распрацоўкі вучоных у рэальнае жыццё людзей прычарнобыльскіх рэгіёнаў, — расказвае Андрэй Маставенка, загадчык адной з лабараторый інстытута. — У прыватнасці, апрабоўваем і ўкараняем тэхналогіі, якія даюць магчымасць атрымліваць чыстую сельгаспрадукцыю. Бывае, наша інфармацыя ў гэтай справе, што называецца, на вагу золата, запатрабавана і сярод фермераў, і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Прычым вучоныя ў справе рэабілітацыі тэрыторый, наладжванні бяспечнага жыцця для жыхароў працуюць сумесна як са структурамі ААН, так і з іншымі міжнароднымі арганізацыямі. Большасць праектаў скіраваны на аб’ектыўнае, своечасовае, комплекснае інфармаванне насельніцтва”. У сярэдзіне красавіка, нагадаў А. Маставенка, у Слаўгарадзе ладзіўся першы Кірмаш здароўя. На яго навукоўцы прывезлі шмат наглядных матэрыялаў, літаратуры, папулярныя фільмы па выніках даследаванняў. Гэта быў своеасаблівы кірмаш карысных ідэй: вучоныя і спецыялісты давалі рэкамендацыі па харчаванні, вядзенні прыватных гаспадарак і сельгасвытворчасці, аздараўленні. “Мы нагадваем усім, што за 25 гадоў пасля Чарнобыля шмат змянілася, цяпер іншыя ўзроўні радыяцыі, — гаворыць А. Маставенка. — Раней, скажам, амаль уся сельгаспрадукцыя з прыватных гаспадарак у прычарнобыльскіх рэгіёнах мела павышанае ўтрыманне радыенуклідаў, а цяпер — практычна ўся чыстая. Асабліва ахвотна засвойваюць навыкі жыцця ў новых умовах школьнікі. Дзяржава ж накіроўвае вялікія сродкі на рэабілітацыю раней забруджаных тэрыторый. У нас пабольшала садоў, быў і сумесны беларуска-расійскі праект па іх закладцы. Бо яблыкі — цалкам чысты, безрадыяцыйны прадукт. Увогуле ж цяпер працаўнікі, выбіраючы месца жыхарства, звяртаюць увагу хутчэй не на крыху павышаны фон радыяцыі, а на добрую зарплату, камфортныя ўмовы жыцця. А ў самы бліжэйшы час з удзелам ПРААН у нашым інстытуце пачне праца-ваць інфацэнтр. Кожны жадаючы зможа па тэлефоне ці па інтэрнэце атрымаць кансультацыю ад вучоных, спецыялістаў па ўсіх пытаннях радыяцыйнай бяспекі”. Іван Іванаў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прычарнобыльскіх рэгіёнах жывуць і працуюць з улікам рэкамендацый навукоўцаў |
|