Золатавалютныя рэзервы ў красавіку дадалі
07.05.2011
—
Новости Общества
|
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за мінулы месяц золатавалютныя рэзервы краіны, разлічаныя па стандартах Міжнароднага валютнага фонду, павялічыліся на 32,1 мільёна долараў, ці на 0,9 працэнта, і склалі на 1 мая 3 мільярды 793,5 мільёна долараў (на 1 красавіка — 3 мільярды 761,4 мільёна долараў). У структуры золатавалютных рэзерваў рэзервовыя актывы ў замежнай валюце склалі 1 мільярд 440,7 мільёна долараў і павялічыліся за месяц на 103,2 мільёна (на 1 красавіка — 1 мільярд 337,5 мільёна долараў). Запасы манетарнага золата склалі ў эквіваленце 1 мільярд 546,8 мільёна долараў і за красавік выраслі на 146,4 мільёна долараў (на 1 красавіка — 1 мільярд 400,4 мільёна долараў). Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за мінулы месяц золатавалютныя рэзервы краіны, разлічаныя па стандартах Міжнароднага валютнага фонду,... |
|