Ці не перашкаджаеце вы свайму ўрачу?
07.05.2011
—
Новости Общества
|
Гарантыя паспяховай "бітвы" з хваробамі — цесны саюз урача і хворага. Але як на самай справе выконваюцца прадпісанні медыкаў? Маштабныя пошукі на гэтую тэму правялі італьянскія псіхолагі. Атрыманая імі статыстыка выклікала здзіўленне: больш чым у палове выпадкаў пацыенты, нават калі ім зусім дрэнна, не прымаюць усе або частку прапісаных лекаў, не прыходзяць на працэдуры і не выконваюць іншыя рэкамендацыі. А вы — памочнік для свайго доктара ва ўласным вылячэнні або імкняцеся сабе ж уставіць палкі ў колы? Даведайцеся пра гэта, адказаўшы на пытанні тэста. Калі ў вас баліць галава, вы: А) спрабуеце высветліць і ўстараніць прычыну — 2 балы; Б) прымаеце болесуцішальнае — 1 бал; В) трываеце — 0 балаў. На прыёме ў доктара вы: А) расказваеце пра сімптомы, загадзя прадумаўшы свае скаргі — 2; Б) часта забываеце паведаміць урачу важную інфармацыю — 1; В) даяце парады і крытыкуеце прызначанае лячэнне — 0. Калі ўрач прызначае вам лячэнне, вы: А) старанна выконваеце ўсе рэкамендацыі — 2; Б) чытаеце анатацыі, правяраючы правільнасць лячэння — 1; В) часта грэбуеце прызначэннямі — 0. Калі лячэнне адразу не падзейнічала, вы: А) паведамляеце пра гэта лечачаму ўрачу — 2; Б) мяняеце ўрача — 1; В) кідаеце лячэнне — 0. Як вы ставіцеся да лекаў? А) доктар лепш за мяне ў гэтым разбіраецца — 2; Б) аддаяце перавагу правераным сродкам — 1; В) лічыце, што лекі толькі атручваюць арганізм — 0. Чаго вы чакаеце ад урача? А) дыягназу і лячэння — 2; Б) суперажывання і падтрымкі — 1; В) бальнічнага ліста — 0. Калі доктар прычыняе вам фізічны боль, вы: А) трываеце (гэта неабходна для вылячэння) — 2; Б) патрабуеце іншага лячэння або абязбольвання — 1; В) адчуваеце нянавісць да свайго ката — 0 . Якому спосабу дыягностыкі вы давяраеце? А) досведу і інтуіцыі доктара — 2; Б) сучаснай апаратуры — 1; В) толькі сам хворы можа разабрацца ў сваім арганізме — 0. Сумуйце атрыманыя балы. 12—16 балаў. Вы выдатны пацыент — пра такога марыць кожны медык. Сумеснымі намаганнямі вы пераможаце любую хваробу. 6—11 балаў. Вы занадта спадзеяцеся на ўласнае меркаванне. Больш давярайце медыкам, не мяняйце ўрача падчас лячэння і строга выконвайце ўсе прызначэнні. 0—5 балаў. Вы рызыкуеце зарабіць хранічнае захворванне з-за самалячэння або поўнай адсутнасці лячэння. ДАРЭЧЫ Прыкладна ў 50% выпадкаў няўдач у лячэнні хворы проста не прымаў лекі або рабіў гэта няправільна, у 25% не выконваюцца іншыя рэкамендацыі (дыета, рэжым сну, гігіены, стрэсы і г.д.), 12% звязаны з генетычна і экалагічна абумоўленымі прычынамі (напрыклад, немагчымасць змяніць месца жыхарства пры астме). Прычыны 8% няўдач у лячэнні звязаны з медслужбай (памылкі медперсаналу, адсутнасць санітарак і несвоечасовы прыезд "хуткай", якасць харчавання і ўмовы ўтрымання ў стацыянарах). А 5% адводзіцца на іншыя, больш рэдкія прычыны. Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гарантыя паспяховай "бітвы" з хваробамі — цесны саюз урача і хворага. Але як на самай справе выконваюцца прадпісанні медыкаў? Маштабныя пошукі на гэтую тэму... |
|