"Міс "Беларусбанк" жыве ў Брэсце
07.05.2011
—
Новости Общества
|
Напрыканцы красавіка дзяўчаты-красуні — пераможцы абласных тураў конкурсу "Міс "Беларусбанк" сабраліся ў сталічным Палацы прафсаюзаў, каб вызначыць, хто з іх самая-самая. Самая дасціпная, самая разумная і самая абаяльная.
Прыемна парадаваў і творчы конкурс, дзе прыгажуні дэманстравалі як вакальныя, так і танцавальныя здольнасці. А вось у конкурсе візітовак удзельніцы павінны былі не толькі расказаць пра сябе, але і найбольш выйгрышна распавесці пра тыя філіялы "Беларусбанка", дзе яны працуюць. Геаграфія канкурсантак была вельмі багатай: Мядзел, Горкі, Светлагорск, Гродна, Брэст, Магілёў, Наваполацк — усяго 14 дзяўчат. У выніку самай-самай журы прызнала Кацярыну Чаркашыну — спецыяліста брэсцкага філіяла ААТ "Беларусбанк", якая працуе ў банку толькі другі год. Хоць вопыту ў дзяўчыны і няшмат, але, як паказалі конкурсы, вучыцца прыгажуня ахвотна, ды і здольнасці ёсць. Конкурс "Міс "Беларусбанк" пачалі праводзіць не так даўно, і сёлетні год — трэці па ліку. — Конкурс арганізаваны на годным узроўні, — падзялілася сваімі ўражаннямі са "Звяздой" Міс Беларусь-2010 Людміла Якімовіч, якая ўваходзіла ў склад журы. — І мне вельмі даспадобы роля члена журы: гэта ўжо мой другі вопыт, мяне ўжо запрашалі ў журы конкурсу "Міс універсітэт" у Гродне. Ацэньваць старалася аб'ектыўна. Дзяўчаты годныя. На гэтым конкурсе я заўважыла, што дзяўчаты сапраўды прафесіяналкі, прычым не толькі на сцэне, але і ў банкаўскай сферы — вельмі цікавыя візітоўкі. Адразу бачна, што сваю працу яны па-сапраўднаму любяць. Мікола Бровар. Фота Сяргея Драздова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы красавіка дзяўчаты-красуні — пераможцы абласных тураў конкурсу "Міс "Беларусбанк" сабраліся ў сталічным Палацы прафсаюзаў, каб вызначыць, хто з... |
|