Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў. 21.by

Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў

13.05.2011 17:41 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў

Представительство ЕС в Беларуси
З нагоды Дня Еўропы, які ЕС адзначае штогод 9 траўня, Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў пад працоўнай назвай "Час для Еўропы". Прадстаўніцтва імкнецца падтрымаць журналістыку, што грунтуецца на крытычным мысленні, грунтоўным даследаванні тэмы, дальнабачнасці, прынцыпах сацыяльнай і грамадзянскай адказнасці.

Да ўдзелу ў конкурсе Прадстаўніцтва запрашае журналістаў беларускіх друкаваных, электронных і Інтэрнэт-СМІ, а таксама блоггераў (прадстаўнікоў так званай "грамадзянскай журналістыкі").

Да 15 кастрычніка 2011 года Прадстаўніцтва прымае матэрыялы (рэпартажы, агляды, каментары, тэматычныя нарысы, рэдакцыйныя артыкулы, журналісцкія расследаванні), якія тычацца адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю і якія былі ці будуць размешчаныя ў друку, эфіры ці сеткавых рэсурсах у перыяд з 1 студзеня па 15 кастрычніка 2011 года.

Дадатковая інфармацыя і ўмовы конкурса змешчаныя на сайце Прадстаўніцтва.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нагоды Дня Еўропы, які ЕС адзначае штогод 9 траўня, Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў пад працоўнай назвай "Час для Еўропы"....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика