У Беларусі захоўваецца рэгуляванне гандлёвых надбавак на большасць сацыяльна значных харчовых тавараў
17.05.2011
—
Новости Общества
|
У Беларусі захоўваецца рэгуляванне гранічных гандлёвых надбавак на большасць сацыяльна значных харчовых тавараў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі. У адпаведнасці з пастановай Мінэканомікі № 66 ад 27 красавіка 2011 года "Аб гандлёвых надбаўках да цэн на сацыяльна значныя тавары і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь" захоўваецца рэгуляванне гандлёвых надбавак на мяса (ялавічына і свініна), разабранае па гатунках, буйнакускавыя паўфабрыкаты з ялавічыны і свініны; мяса птушкі і паўфабрыкаты з іх на косці; яйкі курыныя; малако і кефір тлустасцю да 3,5 працэнта ў залежнасці ад відаў спажывецкай упакоўкі, смятану тлустасцю да 25 працэнтаў, тварог тлустасцю да 9 працэнтаў без смакавых дабавак; сметанковае масла без смакавых дабавак; сланечнікавы і рапсавы алей; малочныя сумесі і мясныя кансервы для дзіцячага харчавання; агароднінныя, фруктова-ягадныя і плода-агароднінныя кансервы для дзіцячага харчавання; аржаны і аржана-пшанічны хлеб, батоны і хлябцы з пшанічнай мукі няздобныя вагой 300 г і больш; пшанічную муку. У Мінэканомікі адзначылі, што памер гранічных максімальных гандлёвых надбавак захаваны на ранейшым узроўні па ўсіх названых пазіцыях сацыяльна значных тавараў. Таксама захоўваюцца фіксаваныя рознічныя цэны і ранейшыя гандлёвыя скідкі на рэалізуемы насельніцтву белы вагавы і расфасаны ва ўпакоўку вагой больш як 500 г без дабавак цукар-пясок. У той жа час знімаюцца абмежаванні на гандлёвыя надбаўкі на фаршы, пельмені, субпрадукты, вараныя каўбасныя вырабы, рыбу, сыры, соль, бананы, апельсіны і лімоны. Па гэтых таварных пазіцыях гандлёвыя і аптовыя надбаўкі будуць прымяняцца з улікам кан'юнктуры рынку, адзначылі ў Мінэканомікі. Пастанова Мінэканомікі прынята для прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з пастановай Савета Міністраў ад 14 красавіка 2011 года № 495 "Аб зацвярджэнні пералікаў тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам аховы здароўя, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі захоўваецца рэгуляванне гранічных гандлёвых надбавак на большасць сацыяльна значных харчовых тавараў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе...
|
|