У лазню з венікам!. 21.by

У лазню з венікам!

21.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Венік з ляшчыны

Ляшчына, як і дуб, у старажытных славян лічыўся святой раслінай. Гаючыя ўласцівасці кары, лісця і пладоў ляшчыны добра вядомыя ў народзе. У кары шмат дубільных рэчываў, у лісці ўтрымліваюцца біялагічна актыўныя рэчывы. Дзякуючы гэтаму масаж венікам з ляшчыны добра дапамагае пры захворваннях скуры: экзэме, нейрадэрмітах, дэрматытах. Гэта добры раназажыўляльны сродак, яго варта ўжываць пры ранах, якія доўга не загойваюцца, нарывах, а таксама пры трафічных язвах. Тым, у каго варыкознае расшырэнне вен, рэкамендуецца прыкладваць да хворых месцаў венік з ляшчыны як кампрэс. Ляшчынавы пар паляпшае абмен рэчываў, ён вельмі карысны для дыябетыкаў.

Нарыхтоўваць трэба маладыя гнуткія галінкі ляшчыны з шырокім лісцем. Яны трывалыя і добра наганяюць пар.

Палыновы венік

Палыновы венік — на аматара, ён стварае ў парыльні непаўторны стэпавы водар, але настолькі моцны, што не ўсе яго добра пераносяць. У гэтым выпадку можна камбінаваць адну-дзве галінкі палыну з бярозавым венікам. Водар будзе слабейшы, а гаючы эфект — дастатковы. Палын дэзынфіцыруе паветра (ім абкурвалі хаты падчас чумы і халеры, яго слалі на падлогу для адпужвання насякомых). Акрамя таго, некаторыя віды палыну здымаюць раздражняльнасць, нервовую і мускульную напружанасць, паляпшаюць сон. Палыновы венік добра асвяжае, здымае стомленасць, галаўны боль, павышае працаздольнасць. Усімі гэтымі ўласцівасцямі палын абавязаны эфірнаму алею, які змяшчаецца ў ім, у якім шмат альдэгідаў і карбанільных злучэнняў — менавіта яны і абеззаражваюць паветра. Масаж з палыновым венікам дабратворна дзейнічае на скуру, яна становіцца далікатнай, румянай. Палыновы венік у парыльні незаменны для тых, хто асвойвае вялікія аб'ёмы інфармацыі (вучыцца, здае іспыты і г.д.), паколькі пары палыну прыкметна паляпшаюць памяць.

Нарыхтоўваць палын для веніка трэба адразу пасля цвіцення, не чакаючы, пакуль сцяблы высахнуць. Сушаць у цені, захоўваюць у прахалодным месцы. Венік з аднаго толькі палыну (як і крапіўны) вельмі нетрывалы, "аднаразовага выкарыстання". Таму многія ўключаць палын у склад іншага, больш трывалага, веніка.

Альховы венік

Венік з алешыны па сваіх уласцівасцях нагадвае бярозавы. Ён добра ўбірае пот, выводзіць з арганізма шлакі і таксіны, аказвае гаючае дзеянне на скуру. Венік з алешыны добры пры артрытах, падагры, вострым рэўматызме, сустаўных рэўматычных болях. Людзям са слабым сэрцам вельмі карысны лёгкі масаж з альховым венікам. Можна і проста раскласці альховыя галінкі на паліцы і паляжаць на іх, эфект будзе не нашмат меншы.

Нарыхтоўваюць і захоўваюць альховыя галінкі гэтак жа, як і бярозавыя. Лепш за ўсё выкарыстоўваць для веніка маладыя галінкі алешыны. Алешына — расліна вільгацелюбівая, расце па берагах рэк, раўчукоў, балот. Дзякуючы гэтаму галінкі яе гнуткія, хвосткія, трывалыя. Імі зручна парыцца. Да таго ж альховы венік, як і бярозавы, досыць даўгавечны, ім можна парыцца не адзін раз.

Ясянёвы венік

У скандынаваў ясень шанаваўся гэтак жа, як дуб у славян. Лічыцца, што расліна гэта атрутная, але пры вонкавым прымяненні аказвае вельмі моцнае гаючае дзеянне (як, зрэшты, і многія іншыя яды). У лісці, пупышках і маладых галінках ясеня шмат гаючага эфірнага алею (які ўтрымлівае алкалоіды), аскарбінавай кіслаты, караціну. Дзякуючы гэтаму ясень валодае ярка выяўленымі супрацьзапаленчымі, раназажыўляльнымі ўласцівасцямі. Ён добры антысептык, досыць моцны кроваспыняльны сродак. Масаж з ясянёвым венікам карысны пры радыкулітах, рэўматызме, артрыце, падагры, шпорах. Карысна парыцца ясянёвым венікам пры бранхіце, хранічным кашлі, у гэтых выпадках падчас масажу трэба часцей прыціскаць венік да твару і ўдыхаць пары разагрэтага лісця ясеня. Венік з ясеня зручны, трывалы, добра наганяе пар. Лепш за ўсё выкарыстаць для веніка маладыя галінкі ясеня звычайнага.

Чаромхавы венік

Гэты венік, хоць ён не такі гнуткі і хвосткі, як бярозавы, можа паспрачацца з любым іншым: яго бактэрыцыдныя ўласцівасці ўнікальныя. Чаромха аказвае надзвычай моцнае дзеянне на мікробы. Дэзынфікуючыя ўласцівасці гэтага прыгожага дрэўца былі заўважаны даўно. Дробнымі галінкамі, лісцем і пупышкамі чаромхі абеззаражвалі пітную ваду. Праз паўгадзіны апрацаваную чаромхай ваду можна піць, не асцерагаючыся за сваё здароўе, праз 3-4 гадзіны такая вада становіцца практычна стэрыльнай.

Чаромхавы венік — адзін з лепшых для прафілактычнай супрацьгрыпознай лазні. Фітанцыды, якія выдзяляе чаромха, аказваюць агульнае дабратворнае ўздзеянне на арганізм. Дарэчы, яны пагібельныя не толькі для мікробаў, але і для дробных насякомых. Венік, прыгатаваны з галінак чаромхі, мяккі і духмяны. Ён стварае ў парылцы тонкі водар молатага міндаля (гэта характэрны пах біялагічна актыўных лятучых рэчываў, якія выдзяляе чаромха).

Парачыся з чаромхавым венікам, трэба не забываць пра тое, што гэта надзвычай моцны сродак. Не варта ім злоўжываць. Доследы паказалі, што пад шкляным каўпаком з нарэзаным лісцем чаромхі гінуць не толькі мухі, але і дробныя грызуны (яе фітанцыды забіваюць нават пацукоў). Не дапускайце перадазіроўкі гэтага моцнага лекавага сродку. У некаторых людзей пад уздзеяннем фітанцыдаў чаромхі можа з'явіцца галаўны боль. У гэтым выпадку чаромхавыя галінкі можна дадаць у склад іншага веніка, напрыклад, бярозавага.

Рабінавы венік

Венік з галінак рабіны атрымліваецца гнуткі, мяккі, хвосткі. Ён добра абеззаражвае паветра парыльні. Лятучыя рэчывы, якія вылучая рабіна, пагібельныя для залацістага стафілакока, цвілевага грыба. Дзякуючы прысутнасці каштоўных кіслот (сарбінавай і парасарбінавай), якія тармозяць рост мікробаў, рабіну здаўна лічаць добрым кансервантам. Свае супрацьмікробныя ўласцівасці рабіна спаўна выяўляе і ў парылцыі. Акрамя таго, рабінавым венікам карысна парыцца пры атэрасклерозе; паветра, насычанае лятучымі рэчывамі рабіны, карыснае гіпертонікам. Калі да рабінавага веніка дадаць некалькі галінак піжмы, атрымаецца добры асвяжальны сродак. Масаж з такім венікам бадзёрыць, узнімае сілы, настрой. Аднак з-за моцных узбуджальных уласцівасцяў парыцца з такім венікам лепш раніцай (пасля вячэрняга сеансу рызыкуеце правесці ноч без сну).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Венік з ляшчыны Ляшчына, як і дуб, у старажытных славян лічыўся святой раслінай. Гаючыя ўласцівасці кары, лісця і пладоў ляшчыны добра вядомыя ў народзе. У кары шмат...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика