Касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску стаў катэдральным. 21.by

Касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску стаў катэдральным

20.06.2011 19:15 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску стаў катэдральным


Вялікія ўрачыстасці прайшлі ў Віцебску з нагоды пернясенння катэдры з касцёла святой Барбары ў новы касцёл Езуса Міласэрднага. Да гэтага дня была прымеркаваная і працэсія ў гонар Божага Цела.

 

Перад імшой Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зачытаў ліст Кангрэгацыі па справах Біскупаў аб абвяшчэнні касцёла Езуса Міласэрнага катэдрай Віцебскай дыяцэзіі. Урачыстую літургію ў новай катэдры ўзначаліў прадстаўнік папы Бэнэдыкта XVI кардынал Робэр Сара, старшыня Папскай рады “Cor Unum”.

Ватыканскі іерарх звярнуўся да прысутных з казаннем. “Катэдральны касцёл — гэта месца біскупскай катэдры. Адсюль біскуп навучае вас веры, каталіцкай веры. Веры, якую вы вызнаеце разам з усім Касцёлам. Таму сёння я знаходжуся сярод вас ад імя Святога Айца Бэнэдыкта XVI, які праз маю асобу ў пэўным сэнсе прысутны тут з вамі”, — адзначыў ён.

Таксама Робэр Сара нагадаў пра нядаўняе мінулае касцёла на Беларусі: “Урачыста абвяшчаючы сёння гэтую катэдру, мы павінны перш за ўсё памятаць гісторыю Касцёла ў Віцебску: пра балючыя і цяжкія выпрабаванні, праз якія ён прайшоў у нядаўнім мінулым, памятаць пра вернасць, з якою ён ішоў за сваім Панам нават у тых сітуацыях, якія знешне здаваліся пустыняй, памятаць пра гераічныя сведчанні веры і любові, дзякуючы якім Хрыстус падрыхтаваў свой народ (пар. Дз 18, 10), памятаць пра ласку, якою Святы Дух шчодра адорваў сваёю моцай і суцяшэннем”.

У віцебскіх урачыстасцях прынялі ўдзел беларускія іерархі, Апостальскі візітатар грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек, Мітрапаліт Вроцлаўскі арцыбіскуп Мар’ян Галэмбеўскі, арцыбіскуп архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве Паоло Пеццы, арцыбіскуп Рыжскі Збігнеў Станкевіч, дапаможны біскуп Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі Ян Сабіла, біскуп Луцкі Маркіян Трафімяк, сакратар Апостальскай Нунцыятуры кс. прэлат Крыспін Дубель, духавенства з Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Італіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. А таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу розных краін. 


































 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялікія ўрачыстасці прайшлі ў Віцебску з нагоды пернясенння катэдры з касцёла святой Барбары ў новы касцёл Езуса Міласэрднага. Да гэтага дня была прымеркаваная і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика