У Слоніме забаставалі будаўнікі
01.07.2011 14:54
—
Новости Общества
|
У Слоніме забаставалі будаўнікі Каля 30 рабочых будаўнічага ўпраўленьня №187 горада Слоніма адмовіліся сёньня выходзіць на працу з-за таго, што ім затрымліваюць выплату заробку.
З раніцы рабочыя прыехалі ў пракуратуру раёна са скаргай. Да будынка пракуратуры прыехаў намесьнік старшыні Слонімскага райвыканкама Анатоль Вянскоўскі і размаўляў зь імі. Рабочыя скардзіліся на тое, што заробак ім павінны былі выплаціць да 25 чэрвеня, а яны не атрымалі яго 1 ліпеня. Казалі, што гэта ўжо ня першы выпадак затрымкі выплаты заработнай платы. Анатоль Вянскоўскі абяцаў рабочым, што сёньня пасьля абеду ім выплацяць заробак і прасіў рабочых ехаць на працоўныя месцы. Са слоў дырэктара будаўнічага ўпраўленьня Віктара Брайтчука, рабочыя пасьля размовы з намесьнікам старшыні райвыканкама паехалі на месца працы. Рабочыя слонімскага будаўнічага ўпраўленьня №187 адмовіліся працаваць і прыйшлі да будынка раённай пракуратуры са скаргай на затрымку па выплаце заробка. Рабочыя скардзіліся на тое, што заробак ім павінны былі выплаціць да 25 чэрвеня, а яны не атрымалі яго 1 ліпеня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 30 рабочых будаўнічага ўпраўленьня №187 горада Слоніма адмовіліся сёньня выходзіць на працу з-за таго, што ім затрымліваюць выплату заробку. З раніцы рабочыя...
|
|